Коронация иконы «Маці Божай — Валадаркі азёр» (2009 г)

Новости
Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Маці Божай Браслаўскай, пачаліся задоўга да 20 жніўня. Практычна ўсё лета ў касцёле праходзілі сустрэчы дзяцей і моладзі, у час якіх маладыя вернікі больш глыбока вывучалі святое Пісанне, развівалі і ўмацоўвалі сваю веру, услаўлялі Бога і Яго Маці. Яны рабілі гэта не толькі ў час малітвы. Добрая праца, годныя ўчынкі, спевы і танцы  з’яўляюцца такой жа шчырай размовай з нябесным Уладаром. Менавіта такая малітва сёння  імпануе маладым вернікам. Для іх у касцёле і былі  арганізаваны  рэкалекцыі, семінары, сустрэчы… У прыватнасці, толькі ў ліпені — жніўні прайшлі тыднёвыя заняткі з дзецьмі і моладдзю, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнтаў першай камуніі і бежмавання, працавала школа танцаў, лагер для тых, хто пажадаў асвоіць плаванне на байдарках і яхтах, арганізавана сустрэча для вернікаў з розных парафій  вобласці. Таму да свята маладыя людзі прыйшлі духоўна больш сталымі.Пачалося ж яно ў пятніцу са святой імшы, у час якой прынялі сакрамэнт бежмавання  дзясяткі маладых людзей. Усю ноч у касцёле гучалі малітвы, і кожны, хто пераступіў парог храма, мог  выказаць свае просьбы нашай апякунцы. А кульмінацыяй  свята стала суботняя імша, на якой акрамя жыхароў Браслаўшчыны, укленчыць перад цудадзейным абразом прыйшлі і прыехалі шматлікія
Приезжайте отдохнуть на Браславские озера святары і пілігрымы з розных мясцін Беларусі, а таксама з Літвы, Латвіі, іншых краін  блізкага і далёкага замежжа. Гэты факт пашырэння вядомасці  санктуарыя Маці Божай Браслаўскай адзначаў у час пропаведзі 20 жніўня на галоўнай імшы свята біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ён акцэнтаваў таксама ўвагу прысутных на прыгажосці Маці Божай  не толькі тварам, а ўсім жыццём, служэннем Богу і людзям, шырока развіў сутнасць Яе як Валадаркі Азёр. Характарызуючы розныя станы вады ў возеры Дрывяты, біскуп праводзіў паралелі паміж імі і акалічнасцямі людскога жыцця і такім чынам яскрава раскрываў глыбокі сэнс узаемасувязі ўсяго ў свеце.На галоўнай імшы з прывітальным словам да прысутных звярнуўся таксама  біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін. Ён абвясціў, што свята Маці Божай  Браслаўскай цяпер будзе адзначацца кожную трэцюю суботу жніўня, і падзякаваў браслаўчанам за тое, што берагуць веру, за добразычлівасць і гасціннасць.Напрыканцы гэтага вялікага для католікаў свята ксёндз-дзекан Лешэк Вітвіцкі, у прыватнасці, зазначыў, што святароў, якія прыязджаюць да нас, прыемна ўражвае набожнасць  мясцовых людзей. Нягле-дзячы на жыццёвыя цяжкасці, яны гасцінна адчыняюць дзверы для пілігрымаў, шчыра моляцца, што ў чарговы раз і пацвердзіла сёлетняе свята ўшанавання Маці Божай Браслаўскай.Тэкст пазаштатнага аўтара Тамары Пашкевіч.