За руль до 0,3 промиле

Новости

З 12 жніўня ў Беларусі дапушчальны ўзровень колькасці алкаголю ў крыві зніжаны з 0,5 да 0,3 праміле.

Спадзяёмся, што гэта мера дапаможа знізіць колькасць ДТЗ, якія адбываюцца па віне нецвярозых вадзі-целяў. Зніжэнне колькасці такіх аварый было адзна-чана ў першым паўгоддзі – учынена 292 ДТЗ, што на 20% менш, чым за аналагічны перыяд 2010 года. Знізілася і колькасць загінуўшых – 73 чалавекі (мінус17%), а таксама параненых – 341 чалавек (мінус 20,5%).

Нягледзячы на зніжэнне колькасці ДТЗ, у якіх вінаваты аматары спіртнога, інспектары выяўляюць на дарогах усё больш п’яных вадзіцеляў. На 1 ліпеня 2010 года гэта лічба складала амаль 24 тыс., а ў першым паўгоддзі 2011 года зарэгістравана больш як 25 тыс. выпадкаў кіравання транспартам у нецвярозым стане. Усяго ж з пачатку 2011 года ДАІ зафіксавала амаль 31,8 тыс. такіх фактаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што арт. 18.16 “Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, перадача кіравання транспартным с
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерародкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)” КоАП Беларусі, у залежнасці ад сітуацыі, прадугледжвае штраф у памеры ад 15 да 45 базавых велічынь (адна базавая складае 35 тыс.бел рублёў). Таксама вадзіцель можа быць па-збаўлены права кіравання транспартам на тэрмін да трох гадоў. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці, ёсць і крымінальная. Справа можа быць распачата па арт. 317 КК Беларусі, які прадугледжвае да двух гадоў па-збаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

П’яны вадзіцель не толькі рызыкуе заплаціць буйны штраф або атрымаць судзімасць, але і нясе небяспеку іншым удзельнікам дарожнага руху. А яны зусім не павінны цярпець з-за яго цягі да спіртнога.

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Браслаўскага РАУС.