Браславчане поиграли в футбол

Новости
Здаецца, зусім нядаўна была дадзена адмашка раённаму турніру па міні-футболе, а ў сераду ўжо адбыліся фінальныя матчы. Першымі на футбольны газон выйшлі маладзёжная зборная Браслава і каманда са Слабодкі, якія спрачаліся за трэцяе месца. Матч прайшоў пры поўнай перавазе браслаўскіх футбалістаў, якія забілі ў варо
Приезжайте отдохнуть на Браславские озераты сапернікаў 8 мячоў, а прапусці-лі 1. Пры такой колькасці галоў гледачы, а іх прыйшло на стадыён даволі многа, не сумавалі.Парадаваў балельшчыкаў і фінальны матч. Высветліць, хто ў гэтым сезоне наймацнейшы ў раёне ў гэтым відзе спорту, на поле выйшлі каманда ДЭУ-34 і мінулагодні чэмпіён – каманда пагранпаста “Друя”.

Гэтая гульня спачатку была больш напружанай. У першым тайме дарожнікі здолелі двойчы паразіць вароты сапернікаў. А ў пачатку другога тайма пагранічнікі адквіталі адзін мяч. Гульня набывала інтрыгу. Але браслаўскія футбалісты хутка расставілі ўсе кропкі над “і”: забілі яшчэ 5 галоў, а прапусцілі толькі адзін. Такім чынам, у кожным з двух матчаў было забіта па 9 мячоў.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Дзмітрый Мацкевіч, варатаром – Сяргей Данілаў, гульцом – Аляксандр Астапка, а чэмпіёнам – каманда ДЭУ-34.

Тэкст Аляксандра Азевіча.