Завершился ремонт школ браславского района

Новости
[13 жніўня 2011г.]   Новы навучальны год не за гарамі. У школах горада і раёна праведзена вялікая праца па добраўпарадкаванні тэрыторый, рамонце класаў, афармленні стэндаў. На працягу чатырох дзён аналізавала і ацэньвала гэтую работу ва ўстановах адукацыі камісія, якая складалася са спецыялістаў раённага аддзела адукацыі, прадстаўнікоў санітарна-эпідэміялагічнай службы, энерга- і дзяржпажнагляду. Некаторыя школы трапілі і пад нашу ўвагу.Поўнасцю заменены вокны на фаса-дзе будынка Браслаўскай ДАСШ №1, адрамантаван
Приезжайте отдохнуть на Браславские озераы вучэбныя класы, з густам аформлены стэнды. Нядаўна школа набыла дзве стойкі для карфбола, кабінет хіміі абсталяваны новай мэбляй. У хуткім часе плануецца заасфальтаваць пры-школьную тэрыторыю. Дырэктар Тамара Стома зазначыла, што вялікую дапамогу аказалі райвыканкам і апякунскі савет.Дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва ААТ “Мяжаны”, у Мяжанскай ДАСШ-садзеў гэтым годзе змаглі зрабіць касметычны рамонт кабінетаў, замянілі падлогу ў спартыўнай зале, набылі сталовую мэблю, дзіцячыя ложкі, тэлевізар і прынтар.Шмат зроблена і ў Кансталінскай ДАБШ: абнавілі кабінеты беларускай літаратуры, нямецкай мовы, бібліятэку, заасфальтавалі дарожкі, пасеялі новы газон. Надзвычай арыгінальныя архітэктурныя формы выдзяляюцца на агульным фоне тэрыторыі школы. Установу падтрымлівае кіраўніцтва СВК “Маяк Браслаўскі”.– Нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча ў нашай краіне, падрыхтоўка школ да новага навучальнага года праходзіла належным чынам, – адзначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Антаніна Абалевіч. – Кожная ўстанова адукацыі па меры сваіх сіл і сродкаў зрабіла ўсё магчымае для таго, каб вучні мелі ўсе ўмовы для якаснага навучання.

Яшчэ ёсць час, каб выправіць хібы ў рабоце. З любоўю да працы і адказнымі адносінамі чалавек заўсёды атрымае станоўчыя вынікі, асабліва, калі гэта звязана з дзецьмі.

Таццяна Прашкевіч.