Сколько стоит собрать первоклассника в школу

Спрашивайте-отвечаем
[13 жніўня 2011г.]  Хутка вясёлы званочак зноў пакліча дзяцей за школьныя парты. Пакуль жа яны адпачываюць апошнія тыдні перад новым навучальным годам, бацькі з заклапочанасцю бегаюць па магазінах у пошуках школьных касцюмаў і канцылярскіх тавараў. Многія набылі неабходныя рэчы яшчэ ў ліпені, калі ў краіне пачалі працаваць школьныя кірмашы. Але тым, хто не паспеў, не позна прыдбаць патрэбнае яшчэ і зараз. Ці багаты выбар і колькі будзе каштаваць амуніцыя школьніка, я паспрабавала высветліць, накіраваўшыся ва ўнівермаг “Брас”. Адразу зазначу, што асартымент у апошнія тыдні перад школай не вельмі багаты. Калі нядаўна зазірнула ў “Брас”, выбару амаль не было, але прадавец ветліва патлумачыла, што бацькі клапоцяцца загадзя і амаль усе школьныя касцюмы  разабралі,  хутка будзе новы завоз. Зараз школьных касцюмаў, асабліва для старэйшых школьнікаў, спартыўных касцюмаў па-ранейшаму не хапае, але гэта часовыя складанасці, звязаныя з тым, што дрэнна працуюць пастаўшчыкі. Прадаўцы ж абяцаюць, што ў хуткім часе будзе новы прывоз адзення, і бацькі змогуць набыць усё неабходнае. А вось канцы
Приезжайте отдохнуть на Браславские озералярскіх тавараў, абутку і іншых патрэбных вучнёўскіх рэчаў тут больш чым дастаткова. Шмат і наведвальнікаў: адны прымяраюць дзецям касцюмы, другія набываюць канцылярскія тавары, а ветлівыя прадаўцы паспяваюць падысці да кожнага і дапамагчы з выбарам.У аддзеле хоць і невялікі асартымент адзення для хлопчыкаў, але вы-браць магчыма. Побач маці купляла свайму школьніку касцюм, кашулю, іншыя рэчы. Дарэчы, пра цэны на касцюмы. Яны вагаюцца ад 120 да 220 тысяч. Кашуля каштуе ад 20 да 40 тысяч. Большы асартымент прапануюць для дзяўчынак: пінжакі са спадніцамі, камізэлькі, сарафаны. Пужае толькі аднастайная шэра-чорная гама адзення як для дзяўчынак, так і для хлопчыкаў. Бачна, нашы  айчынныя вытворцы, больш увагі аддаючы якасці, забываюць пра эстэтычны бок. Таму часта даводзіцца чуць ад дзяцей: я гэта не апрану. І з імі можна пагадзіцца, а бацькі шукаюць новыя варыянты, купляюць не касцюм, а пінжак, спадніцу, камізэльку асобна. Так  танней, і можна разнастаіць каляровую гаму. А каб апрануць дзяўчынку ў школу, у мага-зіне прыйдзецца пакінуць ад 80 да 150 тысяч рублёў. І гэта толькі на адзенне…Абутак (айчыннай вы-творчасці) увогуле абыдзецца для хлопчыкаў у 220-240, для дзяўчынак – 160-200 тысяч рублёў. Цэны, шчыра кажучы, не кожнаму па кішэні. Тым больш што да пачатку верасня крэдыты на набыццё школьнай формы ва ўнівермагу не даюцца.Трэба дадаць да ўсяго гэтага спартыўны касцюм, ранцы і партфелі ад 100 да 120 тысяч рублёў. Ва ўнівермагу выбар іх багаты, і яны поўнасцю адпавядаюць санітарна-гігіенічным патрабаванням. Да спісу яшчэ ручкі, алоўкі, сшыткі і іншыя дробныя канцылярскія рэчы. Але набор нават самых неабходных прадметаў абыдзецца каля 100 тысяч рублёў.

Калі падлічыць усё гэта, то сабраць малодшага школьніка будзе каштаваць 500-1200 тыс. руб., на старэйшых неабходна патраціць ад 600 да 1900 тыс. руб. Галоўнае ж, каб ваша дзіця добра вучылася, а тое, які будзе на ім касцюм, за 100 ці за 200 тысяч, не так і важна.

Таццяна Пятушка.