Как выучить студента-платника?

Новости

[10 жніўня 2011г.]  На мінулым тыдні ВНУ краіны закончылі прыём абітурыентаў. Некаму з былых выпускнікоў пашчасціла трапіць на бюджэтную форму навучання, а нехта дзеля вучобы і атрымання дыплома падаў дакументы на платную. Акурат перад падачай дакументаў ВНУ павысілі кошт навучання, прычым значна для кашалька многіх беларусаў. Добра, калі грошы на вучобу свайго сына ці дачкі бацькі збіралі даўно. А калі на платнае аддзяленне давялося пайсці ў апошні момант? Выхадам у такой сітуацыі можа стаць крэдыт на вучобу. Нягледзячы на эканамічную сітуацыю, іх працягвае выдаваць Беларусбанк. Які крэдыт і на якіх умовах можна атрымаць у ЦБП №205 г. Браслава,  карэспандэнту газеты расказвае спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу Аксана Багдановіч.

Наколькі ведаю, можна атрымаць на вучобу льготны крэдыт.
— Так. Праўда,  кошт яго сёлета павялічыўся амаль у два разы, бо залежыць ад стаўкі рэфінансавання.  Ільготны крэдыт на атрыманне першай вышэйшай адукацыі дзённай формы навучання ў дзяржаўных установах адукацыі выдаецца на 10 гадоў пад 50% стаўкі рэфінансавання, цяпер гэта 10% гадавых. Крэдыт пакрые 70% ад кошту
Приезжайте отдохнуть на Браславские озеранавучання за год. Астатняе давядзецца плаціць з уласнай кішэні. Пакуль студэнт  ходзіць на заняткі, плаціць трэба толькі працэнты па крэдыце, а асноўны доўг неабходна будзе вяртаць праз месяц пасля атрымання дыплома.
А колькі трэба атрымліваць, каб банк выдаў ільготны крэдыт?
— Яго можа атрымаць толькі той, у каго даход на кожнага члена сям’і не больш за 1 млн. 548 тысяч 260 рублёў. Але будзьце ўважлівымі: калі студэнту-платніку споўнілася 18 гадоў, то яго ў склад сям’і ўжо ўключаць не будуць. Даходы трэба будзе дзяліць толькі на бацькоў і на непаўналетніх членаў сям’і, калі такія ёсць.
Які пакет дакументаў патрэбен для афармлення такога крэдыту?
— Дагавор з вучэбнай установай з указаннем кошту навучання, даведкі крэдытаатрымальніка і яго паручыцеляў  аб сярэднямесячным даходзе за апошнія два месяцы і паручыцеляў за апошнія два, дакумент, які засведчвае асобу, заява-анкета крэдытаатрымальніка і некаторыя іншыя. Усё гэта больш падрабязна раскажуць у банку.
Якія яшчэ крэдыты існуюць, каб дапамагчы бацькам вывучыць студэнта-платніка?
— Існуе мэтавы крэдыт на аплату навучання ў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных установах. Можна аплачваць вучобу на дзённым і завочным ад-дзяленнях. Для аплаты вышэйшай адукацыі тэрмін крэдыту 10 гадоў,  1 год – для завочнікаў. Пад  18% — калі адукацыя першая, 23% — калі другая і далей. Памер крэдыту будзе разлічвацца, зыходзячы з плацежаздольнасці. Прынцып аплаты такі ж, як і пры атрыманні льготнага крэдыту на вучобу. Толькі завочнікам трэба будзе пагашаць доўг на працягу навучальнага года.
А спажывецкі крэдыт таксама можна па-траціць на аплату вучобы?
— Безумоўна. Яго можна атрымаць на картку або наяўнымі. Сума будзе залежаць ад вашага даходу: чым больш зарабляеце, тым большую суму атрымаеце. Такі крэдыт выдаецца на 5 гадоў пад 28%, плаціць яго давядзецца з наступнага месяца пасля атрымання. Да моманту атрымання дыплома ён будзе ўжо пагашаны.
Калі вы ўзялі крэдыт на спажывецкія патрэбы, то банк не бу-дзе адсочваць, на што вы яго па-трацілі. Галоўнае, каб пагашалі своечасова. А вось калі крэдыт быў мэтавы і студэнта адлічылі з ВНУ, то такую інфармацыю неабходна паведаміць у банк не пазней чым праз тры дні пасля падпісання загаду аб адлічэнні.
Звяртайцеся ў наш банк,  і мы дапаможам вам з дапамогай крэдыту вучыць на платнай аснове сына ці дачку.
Гутарку вяла Зінаіда Палулех.