Где нельзя работать женщинам?

Спрашивайте-отвечаем

Чула, што жанчына можа працаваць толькі на пэўных відах работ. Раскажыце, калі ласка, дзе нельга працаваць слабой палове насельніцтва і чаму.
Алена, Браслаў.

На гэта пытанне адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  насельніцтва райвыканкама Людміла Цяцера.
– Наша заканадаўства забараняе працу жанчын на пэўных работах з цяжкімі і небяспечнымі ўмовамі, на падземных работах (за выключэннем работ без выкарыстання фізічнай сілы і работ па санітарным ці бытавым абслугоўванні), а таксама на некаторых іншых работах. Напрыклад, жанчын нельга прымаць бетон-шчыкамі, вадзіцелямі (на міжнародных пасажырскіх перавозках на аўтобусах больш чым з 14 месцамі, на аўтамабілях грузапа
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерад’ёмнасцю больш за 2,5 тоны), машыністамі, электрагазазваршчыкамі пры работах у закрытых памяшканнях, цеслярамі і г. д. Акрамя таго, для жанчын вызначаны строгія абмежаванні па пад’ёме і перасоўванні цяжкасцей уручную.