1269263674

У нас в районе увеличилась доля банкротов

Актуальное

У гэтым годзе на 29% павялічылася колькасць паступіўшых у гаспадарчы суд Віцебскай вобласці заяў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве): за 5 месяцаў паступіла 84 заявы (у 2010 г. – 65). З года ў год назіраецца даволі высокі працэнт вяртання заяў (33%), што сведчыць пра недастатковасць ведання заканадаўства пра банкруцтва. Таму хачу засяродзіць увагу на істотных момантах.

Як сведчыць судовая практыка, вяртаюцца заявы па розных падставах, устаноўленых арт. 32 Закона “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)”, але найбольш часта з-за няпоўнага ўказання звестак, прадугле-джаных арт. 23, 25 вышэйназванага Закона, указа №508 “Аб некаторых пытаннях эканамічнай Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтенеплацежаздольнасці” ад 12 лістапада 2003 года. Напрыклад, у заявах адсутнічае абгрунтаванне немагчымасці задаволіць патрабаванні крэдытораў у поўным аб’ёме, звесткі аб прынятых к вытворчасці агульным і гаспадарчымі судамі іскавых заяў да даўжніка, а таксама пра выканаўчыя дакументы, звесткі пра маёмасць, у тым ліку грашовыя сродкі і дэбіторскую запазычанасць, якія ёсць у даўжніка і г.д.

Артыкулам 23 Закона падрабязна рэгулююцца пытанні звароту ў гаспадарчы суд даўжніка з заявай пра сваё банкруцтва. Такая заява павінна ўтрымліваць максімальны аб’ём інфармацыі пра актывы і пасівы даўжніка, яго фінансавы стан і магчымасці выхаду з крызісу. Арт. 25 Закона аб банкруцтве ўстанаўліваюцца па-трабаванні к зместу заявы крэдытора, якія маюць пэўную спецыфіку. Дадзены артыкул утрымлівае адказы практычна на ўсе пытанні па форме і змесце заявы крэдытораў. Таму для падрыхтоўкі сваіх заяў ім дастаткова кіравацца гэтай нормай і ўказам №508.

Хачу звярнуць таксама ўвагу, што банкруцтва – гэта крайняя мера. Яно далёка не заўсёды вядзе да поўнага спісання даўгоў, таму што ва ўсіх выпадках ацэньваецца законнасць здзелак даўжніка і магчымасць прыцягнення да субсідыярнай адказнасці вінаватых асоб.

На нашым сайце vitebsk.court.by рэгулярна размяшчаюцца аб’явы пра банкруцтва. Пажадана, каб суб’екты гаспадарання знаёміліся з імі дзеля таго, каб своечасова заявіць свае патрабаванні кіраўніку і актыўна ўдзельнічаць у якасці конкурсных крэдытораў на сходах крэдытораў. На гэтым жа сайце размешчаны і прыкладны ўзор заявы даўжніка пра сваё банкруцтва. Практыка паказвае, што за дапамогай па састаўленні заявы лепш за ўсё звярнуцца да юрыста (адваката).

Вольга Кібісава, начальнік аддзела судовай практыкі гаспадарчага суда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.