Проблемы с пляжем на озере Бережье

Власть и общество
[20 ліпеня 2011г.] У гэтыя сонечныя ліпеньскія дні на гарадскіх пляжах вельмі шмат людзей, як браслаўчан, так і гасцей нашага горада. Шчыра кажучы, наш азёрны край сёлета надта запа-трабаваны на адпачынак. Прыемна адзначыць, што да сёлетняга купальнага сезона лепш добраўпарадкаваны  пляжы. На возеры Бярэжжа, у прыватнасці, абноўлены і падрамантаваны раздзявалкі, “грыбочкі”, для дзяцей ёсць пясочніца. Устаноўлены дадатковыя ўрны для смУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеецця і кантэйнеры. З’явіўся выратавальны пост, а КБА наладзіў  пракат катамаранаў і лодак.  Цэны на паслугі гэтага воднага транспарту прымальныя. Гадзіна прагулкі на катамаране каштуе 15 тысяч рублёў, на лодцы – 10 тысяч. Першы год КБА аказвае такія паслугі,  яны да-спадобы адпачываючым.З’явілася і стаянка для аўтамабільнага транспарту. І ўжо ніхто не пад’язджае на сваіх машынах блізка да возера, як гэта было раней.Праўда, не ўсім адпачываючым хапае сёння культуры паводзін у такіх грамадскіх месцах. Многія, нават дзеці, брыдкасловяць, кідаюць смецце там, дзе ляжаць. А прыбіраць за імі даводзіцца іншым.

Райпа паставіла на гэтым пляжы сваю ганд-лёвую кропку. Праўда, выбар прадуктаў тут невялікі. Няма халадзільніка. А значыць, ні халодных напіткаў , ні марожанага купіць немагчыма.  Была здзіўлена, калі ў выхадныя,  а дакладней 10 ліпеня, прадавалі піва і гарэлку. Праўда, ужо напрыканцы тыдня мацаваныя напіткі  з продажу былі зняты. Не надта зручны  і графік работы гэтай гандлёвай кропкі. У 16 гадзін яна зачыняецца. Але ж асноўны паток людзей прыходзіць на пляж пасля працоўнага дня. Дык ці не лепш было б зрабіць днём перапынак на абед, а працаваць, напрыклад, хоць бы да 18 – 19 гадзін. Такое меркаванне выказвалі многія з адпачываючых. Думаецца, што кіраўніцтву райпа варта было б прыслухацца да іх думак.

Пункт пракату працуе да 19 гадзін, але, як прызнаваўся прыёмшчык заказаў Вадзім Гембіцкі, калі ёсць жадаючыя пакатацца на лодках ці катамаранах, то ён не спяшаецца дамоў, з задавальненнем дае магчымасць людзям скарыстацца паслугамі КБА і пасля гэтага часу.

Яшчэ адна праблема, якая пакуль ніяк не вырашаецца: некаторыя прыходзяць на пляж са сваімі чатырохногімі сябрамі – сабакамі. Магу зразумець, што яны вельмі любяць сваіх гадаванцаў, аднак купацца з імі там, дзе плавае шмат дарослых і дзяцей, не варта, а тым больш і забаронена. Няўжо ж нельга адысці далей ад месца масавага купання людзей?!

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *