11

Пожары в браславском районе +фото

Человек и закон
[16 ліпеня 2011г.]  Кур’ёзны выпадак адбыўся ў ноч з 5 на 6 ліпеня ў вёсцы Бужаны Мяжанскага сельсавета. Пад раніцу,  каля чатырох гадзін,  выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў адным з дамоў палыхае пажар. Агонь заўважылі суседзі, якія і выклікалі пажарных. Сам жа гаспадар спаў моцным сном. Мужчыну не разбудзіў ні трэск полымя, ні выццё  пажарнага апавяшчальніка. Больш за тое, ён не прачнуўся нават тады, калі выратавальнік, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Віталь Вайткевіч, рызыкуючы сваім жыццём, выносіў яго з палаюУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтечага дома. Толькі ўжо ў двары на свежым паветры мужчына нарэшце вырваўся з абдымкаў Марфея. Здзіўляе, што гаспадар дома быў цвярозы. 59-гадовы беспрацоўны жыў адзін, спіртным не злоўжываў, характарызаваўся станоўча. У выніку пажару ён не пацярпеў. Праўда, агнём пашко-джаны дах дома, пера-крыцці, сцены, маёмасць.9 ліпеня агонь знішчыў нежылы дом у вёсцы Старыкі Цяцеркаўскага сельсавета.

А вось што засталося ад гандлёвага павільёна на рынку ў Браславе  пасля пажару 11 ліпеня (на здымку).

Хачу яшчэ раз заклікаць усіх захоўваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, бо яны прадыктаваны жыццём.

Яўген Альхімовіч, ст. інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС.
Фота Казіміра Пятушкі.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.