Как бороться с кабанами

Спрашивайте-отвечаем

Тэма патраў пасеваў дзікамі, можна сказаць, ужо набіла аскому браслаўчанам. Многія з іх, пазмагаўшыся з ікластымі за свае ўчасткі з бульбай і пацярпеўшы паражэнне, махнулі на ўсё рукой і наогул адмовіліся высаджваць клубні. Нядаўна пра патравы агародаў дзікамі ў нашым раёне пісала і “СБ Беларусь сегодня”. У сваім жа каментарыі да артыкула “Свинья в огороде” ва ўзгаданай газеце дырэктар эксперыментальнай паляўнічай гаспадаркі Віктар Капашынаў сцвярджае, што людзі перабольшваюць нанесеныя страты. Маўляў, патравы здараюцца, але рэдка, бо ў мінулым годзе з заявамі ў НП звярнуліся ўсяго 14 чалавек.

А атрымалася так таму, што, як гаварыў вышэй, большасць гаспадароў ужо не вераць у магчымасць атрымаць кампенсацыю за нанесены ўрон і моўчкі церпяць. Так, Міністэрства лясной гаспадаркі дыктуе даволі жорсткія ўмовы па ахове і абгароджванні ўчасткаў, тым не менш нават калі гэтыя ўмовы і не быліУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте цалкам выкананы, па кожным факце патраў трэба абавязкова звяртацца ў раённую камісію. Мы выедзем на месца, складзём акт абследавання. І чым больш у нас будзе канкрэтных фактаў патраў, тым лягчэй будзе адстойваць вашы правы.

У гэтым годзе склад камісіі абнавіўся. Старшынёй яе з’яўляецца в.а. першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Аляксандр Рабкоў.

Члены камісіі на абследаванне выязджаюць не толькі па пісьмовых заявах, а і па тэлефонных званках. Сёлета, напрыклад, былі ўжо 3 афіцыйныя і 3 тэлефонныя заявы, па якіх складзена 6 актаў. Патэлефанаваць нам можна па нумарах 22-5-83 (сакратар камісіі) або 22-5-86 (прыёмная начальніка). Не саромейцеся, тэлефануйце, не пакідайце без увагі факты патраў.

Дзмітрый Умпіровіч, сакратар раённай камісіі  па патравах, намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *