Какие профессии нужны сегодня?

Новости

Паводле даных упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на 1 чэрвеня бягучага года, у гарадской мясцовасці зарэгістраваны 21 беспрацоўны ўрач, а патрэба ў іх (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі ў дзяржслужбу занятасці) у 46 разоў большая – 973. Для 7 беспрацоўных фельчараў ёсць багаты выбар рабочага месца ў гарадах краіны – 282 вакансіі. Попыт наймаль-нікаў на медыцынскіх сясцёр у га-радской мясцовасці ў 11 разоў перавышае прапановы: на 898 вакансій умоўна прэтэндуюць 83 беспрацоўныя з адпаведнай сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Дарэчы, у мінулым годзе на 1 чэрвеня вакансій работнікаў аховы здароўя было крыху менш. Зрэшты, урачы і медсёстры нарасхват не толькі ў гарадах, але і ў вёсцы. Так, у сельскай мясцовасці не хапае 52 урачоў і 65 медыцынскіх сясцёр, а дыплом аб заканчэнні медыцын-скай ВНУ і ССНУ маюць толькі Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте1 і 9 сельскіх беспрацоўных адпаведна.
Разам з тым – і такая сітуацыя паўтараецца з года ў год – у горадзе даволі цяжка знайсці рабочае месца бухгалтарам, эканамістам і юрыстам. Так, на 1 чэрвеня прапановы паслуг бухгалтараў у два разы перавышаюць попыт на іх: 351 дыпламаваны беспрацоўны ўмоўна прэтэндуе на 175 вакансій. Дарэчы, і ў сельскай мясцовасці сітуацыя аналагічная: на 75 беспрацоўных бухгалтараў – 57 вакансій. У органах па працы, занятасці і сацабароне рэспублікі зарэгістраваны 262 беспрацоўныя гараджаніны з дыпломам эканаміста, а патрэбнасць наймальнікаў у іх у тры разы меншая – 88 вакансій. У спісе працазалішніх прафесій у гарадах па-ранейшаму знахо-дзяцца юрысты, юрысконсульты: на 126 прэтэндэнтаў прыпадае толькі 68 вакансій.
Што датычыцца іншых спецыялістаў і служачых, то ў гарадах назіраецца дэфіцыт інжынераў, майстроў. У вёсцы таксама адзначаецца павышаны попыт на гэтыя прафесіі. Асабліва пажаданыя для сельскіх наймальнікаў заатэхнікі, ветурачы, аграномы.
Тэрытарыяльны дысбаланс існуе не толькі адносна спецыя-лістаў і служачых, але і адносна рабочых. Так, у гарадах у фаворы ў наймальнікаў слесары, муляры, вадзіцелі аўтамабіля, маляры, цесляры і цесляры-бетоншчыкі, электраманцёры, прадаўцы, машыністы бульдозера і экскаватара, тынкоўшчыкі, абліцоўшчыкі-плітачнікі, швеі і г.д. А ў вёсцы сярод самых дэфіцытных рабочых прафесій – трактарысты, вадзіцелі, аператары машыннага даення, жывёлаводы.
Як паведаміла начальнік сектара па занятасці насельніцтва райвыканкама Леанарда Пятушка, у браслаўскім раёне запатрабаваны будаўнічыя прафесіі: муляры, бетоншчыкі і інш. Патрабуюцца прадаўцы, грузчыкі, вадзіцелі, апрацоўшчыкі рыбы і морапрадуктаў. А таксама, улічваючы турыстычны статус Бра-слаўшчыны, повары, горнічныя і бармэны. Вакансіі на такія прафесіі на сённяшні момант ёсць у райпа, ПМК, “ВТЦ г. Браслаў”, базах адпачынку.
Вера Буланава.