В Браславе прошла ярмарка ремесел

Новости

Яшчэ 10 гадоў таму назад у Браславе пачалі праводзіць свята рамёстваў. Часцей за ўсё на яго запрашалі рыцарскія клубы. Галоўнымі ж героямі свята былі народныя майстры раёна, якія на імправізаваных выстаўках дэманстравалі свае вырабы, прадавалі іх. У апошнія гады, расказала мне Наталля Парахневіч, кіраўнік клуба “Ля возера”, у раёне праходзіць новае мерапрыемства – “Меч Брачыслава”. Там усе жадаючыя могуць паглядзець на рыцараў, іх турніры, даведацца пра гісторыю краю. Вось і вырашылі крыху адступіць ад традыцыйнага правядзення аднаго свята рамёстваў, а замест яго ў пік турыстычнага сезо-на наладзіць некалькі кірмашоў. Тым самым больш людзей, асабліва турыстаў, змогуцУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеь пагля-дзець і, магчыма, набыць вырабы народных умельцаў Браслаўшчыны. Кірмаш, на які трапіла я ў мінулую нядзелю, здзівіў мяне не раз. Першае, што кінулася ў вочы, калі пад’язджала на аўтамабілі да Дома рамёстваў, – вялікая колькасць транспарту ўздоўж дарогі. Звярнула ўвагу і на нумары аўтамабіляў: у асноўным мінскія, расійскія, латышскія і літоўскія. Напэўна, вырабы нашых майстроў вядомыя і запатрабаваныя і за мяжой.
Другое, што ўразіла – актыўнасць наведвальнікаў кірмашу. Яны з задавальненнем ляпілі з гліны разам з Аленай Жэбрык, якая праводзіла майстар-клас па глінянай пластыцы. За вялікім сталом нават не хапала месц для усіх жадаючых зрабіць гліняную цацку або свістульку. З цікавасцю ўсе назіралі за дзеяннямі Ларысы Дарафейчык, што шчыравала за ганчарным колам. Многіх прываблівала мэбля, сплеценая з лазы Уладзімірам і Сяргеем Лук’янцамі. Ім пакупнікі задавалі сотні пытанняў пра працэс вырабу цуда-мэблі. Жанчыны прымяралі паясы, зробленыя рукамі Людмілы Рулевіч і яе сына. Нямала было ахвочых набыць вырабы з бісеру Антаніны Жураўлёвай і Аксаны Гурынавай.
Своеасаблівы настрой у атмасферу свята ўносіў Андрэй Сахноўскі. Ён іграў на гармоніку і весяліў народ. Андрэй Андрэевіч на кірмашы таксама плёў рыбацкія сеткі. Непадалёк ад яго разгарнуў вялікую экспа-зіцыю прафесіянальны мастак Мікалай Стас з Мінска. Майстрыха Вера Маліне родам з Браслава, але зараз жыве ў Латвіі, прыязджае падзяліцца з браслаўскімі майстрамі адметнай методыкай лозапляцення. На кірмашы рамёстваў яна дэманстравала свае вырабы.
Парадавала і тое, што арганізатары свята паклапаціліся пра наведваль-нікаў: побач з выстаўкай можна было падсілкавацца ў гандлёвай палатцы райпа, пасмакаваць гарачыя булачкі з печкі хлебазавода і наталіць смагу халодным квасам.
На кірмашы рамёстваў кожны змог знайсці штосьці цікавае для сябе, набыць патрэбныя рэчы. А тых, хто яшчэ не трапіў на кірмаш, але зацікавіўся ім, арганізатары за-прашаюць наведаць наступны – 14 жніўня.
Вольга Патаповіч.