Уборка зерна идет полным ходом!

Деньги
Пакуль у палове  гаспадарак раёна на мінулым тыдні толькі гадалі, дзе і як пачаць уборку збожжавых, у “Агравідзах” яна ішла ўжо поўным ходам. Прычым зерне з палёў паступала не толькі да плюшчылак, засыпаўся нават насенны фонд. Пра тое, як у гаспадарцы наладжана жніво, карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказаў галоўны аграном Зянон Дзёмушкін.– Афіцыйным днём зажынак у нас была серада 13 ліпеня. З раніцы малацілі насенне шматгадовых траў, а потым Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтепераехалі на пшанічнае поле. Увесь першы ты-дзень намалочанае збожжа ішло толькі на плюшчыльныя агрэгаты. Спачатку ў поле адправілі 2 камбайны, а потым паступова ўключылі ў работу і ўсе астатнія.
У сярэдзіне мінулага тыдня праверыў на спеласць поле насеннай пшаніцы. Аказалася – дайшла. Тады раздзялілі камбайны на 2 атрады. Адзін жаў на плю-шчэнне, ад другога зерне ішло на сушылку. Такім чынам паспелі ўжо засыпаць 130 тон насеннага фонду, і больш за 1000 тон сплюшчана і закансервавана.
Напярэдадні ўборкі правялі сход, на якім дэталёва абмеркавалі ўсе арганізацыйныя пытанні, умовы аплаты працы, унутрыгаспадарчага спаборніцтва. З першага дня жніва на спецыяльным стэндзе памя-шчаем лісткі з прозвішчамі перадавікоў, заробкам кожнага механізатара.
Заключылі дагавор з мясцовымі пажарнікамі. Цяпер на полі ля камбайнаў рэгулярна дзяжурыць пажарная машына. Мы за-праўляем яе, нараўне з нашымі механізатарамі кормім вадзіцеля. Лічу гэта вельмі важным звяном ва ўсёй арганізацыі ўборачных работ. Большасць нашых камбайнаў – гэта новая тэхніка, і яна павінна прынесці адпаведную аддачу. Разам з гэтым не забываліся пра ахову працы. Тэхнікі і людскіх рэсурсаў цяпер на палях і зернесховішчах задзейнічана шмат. Таму кожную раніцу даводзім людзям інструкцыі па правілах бяспечнага выканання работ на кожным кан-крэтным участку.
Думаю, што ў вызначаны старшынёй аблвыканкама А. Косінцам тэрмін завяршыць уборку за 23 дні мы справімся. Нам не трэба чакаць даспявання позна пасеяных участкаў збажыны, бо закладзём з іх плюшчаны фураж. А паралельна ўжо думаем і пра новы ўраджай. На працягу апошняга тыдня вядзём ворыва глебы пад азімы рапс, сяўбу якога плануем пачаць 21 жніўня.