Уборка урожая прежде всего!

Деньги

У суботу на базе СВК “Маяк Браслаўскі” і ААТ “Мяжаны” для кіраўнікоў, галоўных аграномаў і інжынераў упраўленне сельскай гаспадаркі наладзіла семінар па пытаннях арганізацыі ўборачных работ.

Адкрываючы яго, в.а. начальніка ўпраўлення Аляксандр Рабкоў падкрэсліў, што ў раёне пакуль, акрамя “Агравідзаў”, не спяшаюцца выпраўляць на палеткі камбайны. А між іншым прыспешваць трэба. Амаль ва ўсіх гаспадарках закончыліся канцэнтраты і як выхУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеад са склаўшагася становішча трэба выбарачна малаціць паспеўшыя ўчасткі, зерне размолваць, змешваць з насеннем рапсу і такім чынам узбагачаць рацыён дойнага статка, пакуль не пачне паступаць камбікорм з новага ўраджаю.

Затым удзельнікаў семінара павезлі на рапсавае поле, дзе вялася ўборка крыжакветнай культуры. Там майстры вытворчага навучання Відзаўскага каледжа дэталёва расказалі і на канкрэтным камбайне паказалі, як і што трэба рэгуляваць, дзе ўшчыльняць вузлы і агрэгаты, каб да мінімуму звесці страты пры ўборцы.

А на полі каля Кансталіна, куды пераехалі ўдзельнікі семінара, святкавалі зажынкі хлебаробы СВК “Маяк Браслаўскі”. Камбайнераў і запрошаных на свята з песнямі і кветкамі сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, затым слова далі старшыні праўлення Рамуальду Шукялю, які расказаў пра асаблівасці сёлетняй уборачнай кампаніі, пажадаў камбайнерам важкіх намалотаў. Тут жа дзяўчаты ўручылі кіраўніку сімвалічны сноп (на здымку зверху), а ўсіх прысутных пачаставалі караваем з новага хлеба.

Падводзячы вынікі семінара, старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк акрэсліў задачы, якія пастаўлены на час сёлетняй уборкі перад кіраўнікамі і спецыялістамі, наказаў звярнуць самую пільную ўвагу на якасць уборачных работ, увесці дастойную аплату камбайнерам і вадзіцелям.

Пазней кіраўнік раёна ўручыў Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі пераможцам спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу (на здымку), а старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка давёў да прысутных умовы спаборніцтва на сёлетнім жніве.

Аляксандр Азевіч.