Ресторан «Озерный» обрел новое лицо

Новости
Думаю, ніколькі не памылюся, калі скажу, што многія браслаўчане ў апошнія месяцы, праходзячы ці праязджаючы міма рэстарана «Азёрны», міжвольна кідалі вока ў бок будынка і, з аднаго боку, спрабавалі ўявіць, што атрымаецца ў рэстаране пасля рамонту, а з другога – з нецярпеннем чакалі яго адкрыцця. У Браславе не так і многа кропак грамадскага харчавання, а “Азёрны” заўжды прывабліваў наведвальнікаў, асабліва сярэдняга і больш сталага ўзросту, якасцю абслугоўвання, смачнай ежай і прымальнымі цэнамі. Пацвярджэннем таму можа быць і той факт, што яшчэ да завяршэння ўсіх рамонтных работ, ужо з 11 чэрвеня тут пачалі святкаваць свае вяселлі маладажоны. А вУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеось на мінулым тыдні рэканструкцыя рэстарана практычна цалкам завяршылася. З гэтай нагоды 12 ліпеня адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якое, акрамя старшыні райвыканкама Пятра Гішкелюка, іншых прадстаўнікоў мясцовай улады і кіраўніцтва райпа, завіталі таксама намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза Аляксандр Шынкарэнка.Алег Мацкевіч пажадаў абноўленай установе і яе працаўнікам шмат наведвальнікаў, хуткай акупнасці, радаваць сваіх гасцей і ўнутраным зместам, і, вядома ж, асноўным скарбам грамадскага харчавання – кухняй.Аляксандр Шынкарэнка адзначыў, што ў такім горадзе, як Браслаў, у якім бывае шмат гасцей, турыстаў, проста неабходна мець дастойны аб’ект грамадскага харчавання. І сёння “Азёрны”, які ўключае агульнадаступную сталовую, банкетныя залы і залу рэстарана, атрымаў другую пуцёўку ў жыццё.Старшыня райвыканкама, у сваю чаргу, падзякаваў прадстаўнікам абласнога кіраўніцтва за пад-трымку ў правядзенні мадэрнізацыі рэстарана і выказаў упэўненасць, што яго абноўлены інтэр’ер будзе запатрабаваны і мясцовымі жыхарамі, і прыез-джымі. Затым як сімвал пачатку новага жыцця прыгожага і вельмі ўтульнага рэстарана была перарэзана чырвоная стужка.“Азёрны” сапраўды сёння прыемна здзіўляе сваёй непаўторнасцю і дызайнерскім рашэннем з першай прыступкі рэстарана, у фае, на лесвічнай пляцоўцы і ў залах. Сучасная інкрустацыя сцен, незвычайныя столі, вітражы на вокнах і дзвярах, “схаваная” пад-светка, дэкаратыўныя ўпрыгажэнні, люстэркі амаль на ўсю сцяну, удалае спалучэнне формы і колераў – усё гэта выклікае непаўторнае ўражанне. У “Зорным пакойчыку”, напрыклад, можна спакойна павячэраць у коле блізкіх, знаёмых і сяброў пад стылізаванай пад зорнае неба столлю з імітацыяй сузор’я “Вялікай Мя-дзведзіцы”. І гэта зусім не адзіная навізна ў абслугоў-ванні кліентаў рэстарана. За кошт рэканструкцыі памяшканняў павялічана колькасць пасадачных месц, сучаснае абсталяванне набыта для бара рэстарана, музычны цэнтр – для залы, на кухні ўстаноўлена печ, здольная ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі хутка і якасна прыгатаваць пэўную страву і г.д. Адным словам, у выніку мадэрнізацыі “Азёрны” набыў статус 1-й нацэначнай катэгорыі, аднак пры гэтым сумеў захаваць цану на звычайны абед у суме 12-15 тыс. руб., што адразу змаглі ацаніць яго наведвальнікі, якіх у той жа дзень 12 ліпеня было ў рэстаране шмат.Казімір Пятушка.