Регистрация мопедов и скутеров сейчас обязательна!

Главное

Магчымасць зарэгістраваць мапед у спрошчаным парадку даецца яго ўладальніку да 1 жніўня бягучага года. У адпаведнасці з пунктам 8 пастановы Савета Міністраў РБ рэгістраваць у ДАІ неабходна мапеды, квадрацыклы, іншыя механічныя транспартныя сродкі з рабочым аб’ёмам рухаві-ка ўнутранага згарання 50 куб. см і больш, максімальнай магутнасцю электрарухавіка больш 4 кВт, а таксама з максімальнай канструктыўнай хуткасцю руху боль 50 км/г, прычэпы да іх, якія прызначаны для руху па дарогах, за выключэннем мотаўсюдыходаў і гоначных матацыклаў, якія эксплуатуюцца на закрытых тэрыторыях.

У якасці дакументаў на мапед пры пярвічнай рэгістрацыі да 1 жніўня прымаюцца любыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі пра рэгіструемы мапед і яго ідэнтыфікацыйны нУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеумар, таварна-транспартныя накладныя, акты прыёму-перадачы, рахункі, даведкі і г.д, у тым ліку дакументы, якія выдаюцца АТ “Беларускае таварыства аўтамотааматараў”.

Пры іх адсутнасці ў заяве неабходна ўказаць абставіны, пры якіх набываўся транспартны сродак. У гэтым выпадку рэгістрацыя робіцца з абмежаваннямі, якія забараняюць зняць яго з уліку на працягу трох гадоў (за выключэннем выпадкаў выбракоўкі), з унясеннем адпаведнага запісу ў па- сведчанні аб рэгістрацыі.

Калі на мапедзе адсутнічае мадэльная таблічка (наклейка), якая ўтрымлівае звесткі пра марку, мадэль і рабочы аб’ём рухавіка, рэгістрацыя ажыццяўляецца пры падачы дакументаў, выдадзеных вытворцам транспартнага сродку або генеральным імпарцёрам, дылерам, дыстрыб’ютарам або іншым афіцыйным прадстаўніком інтарэсаў вытворцы транспартнага сродку.

Рэгістрацыя мапедаў можа праводзіцца і на падставе актаў агляду, якія складзены падраздзяленнямі ДАІ па месцазнаходжанні гэтых транспартных сродкаў.

Віктар Сухаверскі, начальнік АДАІ Браслаўскага РАУС.