Браслаўскі пенсіянер стварыў паравоз!

Новости

Пра браслаўчаніна Леаніда Рыгоравіча Гашкова даведалася выпадкова, зазірнуўшы раз на яго ўласны сайт у інтэрнэце, дзе ён расказваў пра сваё захапленне – чыгуначнае мадэліраванне. Шчыра кажучы, я нават не магла сабе ўявіць, што хтосьці і ў нас мае такое незвычайнае хобі.

Былы электрамеханік сродкаў радыё- і тэлебачання, а зараз пенсіянер больш за год  майструе самаробную копію паравоза 1:10, які хадзіў па вузкакалейцы да 1964 года па маршруце  Друя — Друйск — Браслаў — Опса — Чапукаі  — Дукштас, і марыць пусціць яго па сваім садовым участку.

– Такі паравоз польскай вытворчасці я абраў не выпадкова. На гэтым маршруце працавалі две такія машыны, якія дасталіся ў 1939 годзе Савецкаму Саюзу пасля Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Паравозы пачалі выпускацца з 1929 года і былі першымі з гэтай серыі. Адпрацавалі яны 38 гадоў, да самага закрыцця браслаўскай вузкакалейкі. Машыністы ў Друі называлі іх “Варшавянкамі”, – расказвае Леанід Рыгоравіч.

Любоў да чыгункі ў яго з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Сам ён родам з Друі, дзе жыла яго сям’я і бацька працаваў машыністам той самай “Варшавянкі”. І хоць абраў для сябе Леанід іншую прафесію, але інтарэс застаўся, а пасля і  перарос у незвычайнае захапленне – узяўся за майстраванне копіі паравоза. Спачатку вывучаў гісторыю чыгункі. Калі чарга дайшла да будовы, сутыкнуўся з праблемай: у нашых краях нават здымкаў паравоза не шмат захавалася, не гаворачы ўжо пра схемы і чарцяжы. Тады Леанід Гашкоў паехаў у Польшчу, дзе працуе музей паравозаў. Там пра ўсё і даведаўся: вывучыў схемы, дасканала ўнікнуў у будову, сфатаграфаваў паравоз. І работа закіпела…

– Паравоз – гэта прыгожа…. Зрабіць яго невялікую мадэль стала маёй жалезнай марай. Спачатку сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі. Каб вытачыць кожную дэталь, трэба было шукаць токара. І тады я купіў спачатку адзін станок, потым другі, за імі пайшлі і астатнія, стаў сам вучыцца тачыць і свідраваць. Зараз я ўжо адначасова сталяр, чарцёжнік, цясляр, мастак. Часам адну дэталь вырабляю каля 2 тыдняў. Пакуль вучыўся ўсяму гэтаму, зрабіў дзеючую паравую машыну, невялікі генератар. Мой занятак, безумоўна, складаны і затратны, але гэта таго каштуе, – з захапленнем расказвае Леанід Гашкоў.

Але ён не гаворыць, што на самай справе для такой творчасці патрэбен цэлы завод. А яму даводзіц-ца абыходзіцца сваімі сіламі. Трэць працы выканана, Леанід Рыгоравіч марыць пусціць свой маленькі паравоз па садовым участку ў наступным годзе, у першую чаргу, каб паглядзелі дзеці і ганарыліся ўнукі. А ўжо потым сюды стануць часцей зазіраць турысты. І толькі аб адным ён шкадуе, што ў заходніх краінах захаваліся і да сённяшняга дня такія вось сапраўдныя вузкакалейкі, а ад беларускай застаўся толькі насып і ўспаміны…

Таццяна Пятушка.