Как вам у нас? (опрос туристов)

Новости
[13 ліпеня 2011г.]  Апошнія некалькі тыдняў надвор’е зусім не радавала сваім настроем ні жыхароў Браслаўшчыны, ні гасцей. Але як толькі з-за хмар выглянула сонейка, пляж на возеры Дрывяты запаланілі адпачываючыя, у горадзе з’явіліся аўтамабілі з іншых гарадоў краіны і замежжа. Карэспандэнт газеты Алена Набеева  вырашыла пацікавіцца меркаваннямі турыстаў пра адпачынак на браслаўскіх азёрах.

Ганна і Алена, Санкт-Пецярбург. Прыязджаем некалькі гадоў запар, у адзін і той жа час. Нам падабаецца ў вас чыстае паветра, ад якога кружыцца галава і добра спіцца, шмат прыгожых азёр, гасцінныя людзі, якія падкажуць і дапамогуць пры неабходнасці.Сям’я Пракапчук, Мінск. Наш адпачынак толькі пачаўся. Прыехалі ўпершыню. Пасяліліся на аграэкасядзібе заУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте горадам, сёння выбраліся на экскурсію ў Браслаў, заадно пакупацца і пазагараць на пляжы. Пакуль задаволены, адзінае — мы зблудзілі ў пошуках знакамітай гары Маяк. Нядрэнна было б і па горадзе расставіць указальнікі, як дабрацца да яе.Марына і Каця, Віцебск. Нам паездку ў Браслаў падарылі бацькі за добрую вучобу ва ўніверсітэце. Прыехалі, праўда, на тыдзень, але ён атрымаўся насычаным. Дзякуй гаспадарам сядзібы, дзе мы адпачываем, якія паказалі раён і яго славутасці. Трапілі мы і на Купалле. Падвяло нас толькі надвор’е, але некалькі сонечных дзён мы паспелі ўхапіць.Ігар і Вікторыя, Масква. На адным з форумаў пра адпачынак пачыталі водгукі пра Браслаў і вырашылі пабачыць усё на ўласныя вочы. Шчыра кажучы, падзівіліся прыгажосці вашай прыроды, адкрылі для сябе Браслаўшчыну як цудоўнае месца для адпачынку. Жылі ў прыватным сектары, але не прамінулі выехаць і з палаткай на прыроду.

Менавіта выказванне апошніх рэспандэнтаў пра форумы, на якіх абмяркоў-ваецца Браслаўшчына, зацікавіла, таму я вырашыла таксама пачытаць іх.

* Я быў у Браславе дзікуном. Мы адпачывалі на возеры Болта. Месца там цудоўнае. Рыбалка, прырода, кабаны…Там зараз, напэўна, народу шмат. Калі пытанне ў тым, ехаць ці не, то адназначна – ехаць!

* Браслаў — цудоўны курорт. Пра гэта кажуць па тэлевізары, ды і самі жыхары ў гэтым упэўнены. Аднак учора я не змог паесці ў горадзе, бо ўсе ўстановы харчавання былі закрыты на спецабслугоўванне. Вяселлі, разумееце, народ па выхадных святкуе.

* Паланга — таксама маленькі горад, аднак у мяне ніколі не было праблем там паесці. Прычым я не займаўся пошукам, а проста заходзіў у бліжэйшы рэстаран ці кафэ. І рэстараны могуць быць сезоннымі. Хто перашкаджае зрабіць летняе кафэ? Добра, што магазіны яшчэ працуюць.

* У плане прадуктаў зараз ніякіх праблем. Працуе рынак, ёсць магазіны. У плане цэнніка не скажу, але я і ў Мінску за дынамікай цэн не сачу, але адчуванне, што калі і даражэй, то не на многа. Толькі хачу адразу папярэдзіць: на рынак лепш хадзіць з раніцы! Мы прыехалі пасля абеду, а ён быў закрыты. На шчасце, ёсць магазіны, пры гэтым даволі  нармальныя.

* Гара Маяк — адна з лепшых аглядальных пляцовак увогуле ў Беларусі! Ніколі не думала, што магу жыць у Беларусі і не ведаць пра такое месца. Прабачце, але некаторыя краіны і побач не былі!