Проблема наркотиков в браславском районе

Актуальное

Бясспрэчна, праблема наркаманіі выклікае вялікую трывогу ў грамадстве. Чалавек, які ўжывае наркотыкі, дзеля чарговай дозы можа “падсадзіць” на іглу нават сваіх блізкіх. Пры гэтым першую дозу ён прапануе бяс-платна. Ад такіх наркотыкаў, як гераін, метадон, залежнасць можа наступіць з першага разу. Не меншай праблемай з’яўляюцца і наркатычныя сродкі расліннага паходжання, такія як марыхуана ці макавая саломка. Шырокае распаўсюджванне атрымалі псіхатропныя рэчывы амфетамін і экстазі. Наркаманы ўсё Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтечасцей уцягваюць у свае рады моладзь. Паважаныя бацькі, калі вы заўважылі, што ваша дзіця стала замкнутым, за кароткі час змяніла кола сяброў, часта хлусіць, знікае з хаты, вяртаецца ў стане алкагольнага ап’янення, але без паху, шмат спіць днём, у вас сталі прападаць грошы, то адразу біце трывогу. Толькі неадкладныя меры могуць папярэдзіць наркаманію.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі праводзяць маштабныя аперацыі па спыненні распаўсюджвання наркаманіі. У бягучым годзе, напрыклад, было выяўлена больш за 150 злачынстваў, 45 з якіх былі звязаны са збытам наркатычных і псіхатропных сродкаў. Большасць з асоб, якія займаюцца распаўсю-джваннем наркотыкаў, ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Заканадаўствам праду-гледжана крымінальная адказнасць да 5 гадоў па-збаўлення волі за схіленне да ўжывання наркотыкаў. Пры гэтым за тыя ж дзеянні, учыненыя ў адносінах дзвюх ці больш асоб, непаўналетніх, з прымяненнем сілы, асоба, якая раней здзейс-ніла злачынства, пазбаўляец-ца волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. За незаконны абарот наркотыкаў прадугледжана крымінальная адказнасць да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Незаконным з’яўляецца пасеў ці вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. У выпадку, калі на прысядзібным участку расце мак ( у тым ліку і дэкаратыўны) ці каноплі, то ўладальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу ў 20 базавых велічынь. Калі ж гэтым займаюцца ў мэтах збыту, то наступае крымінальная адказнасць — пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Любую інфармацыю пра асоб, ужываючых наркотыкі, ці іх распаўсюджванне, продаж, незаконны пасеў маку ці каноплі, можна паведаміць па тэлефонах 102, 29-4-64 і 7106747 (мтс).

Аляксандр Камушэнка, старшы оперупаўнаважаны Браслаўскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *