Лучший косарь района — Генадий Перманицкий

Деньги

На мінулы аўторак механізатары падсобнай гаспадаркі “Урбаны” нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” скасілі дзве трэці плошчы траў першага ўкосу. З іх заклалі 686 тон сенажу і насушылі 82 т сена. На ўмоўную галаву жывёлы было нарыхтавана 4,8 ц к. адз.

Як паведаміла начальнік сельгаспрадпрыемства Марыя Бурая, амаль усе травы скасіў Генадзь Перманіцкі. Калі ж даведаўся, што мехаУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтенізатар працуе на касілцы Е-302 1984 года выпуску, захацелася бліжэй пазнаёміцца з гэтым чалавекам.

Але перш чым даць слова лідару зялёнага жніва, хачу зрабіць невялікае адступленне для не надта дасведчаных у сельскагаспадарчай тэхніцы. Касілкі і падборшчыкі-здрабляльнікі тыпу “Е” ў 70-80 гады пастаўляла нам ГДР. Тэхніка, трэба сказаць, надзейная, аднак нават у тыя часы існавалі праблемы з пастаўкай запчастак да яе. Пасля ж аб’яднання усходняй і заходняй Германіі ўсялякія сувязі страціліся, ды, пэўна, і завод той даўно ліквідавалі. Таму такіх рабочых агрэгатаў у раёне засталіся адзінкі.

На маё пытанне, як механізатар ухітраецца плённа працаваць на такой зношанай машыне, пачуў зусім нечаканы адказ:

– А чаму тут здзіўляцца, – сказаў Генадзь, – езджу ж я на ЗіЛу, які намнога старэйшы за “ешку” (пастаянна працуе ён вадзіцелем – заўв. аўт.). Касілка эксплуатуецца ўсяго 2-3 месяцы, а аўтамабіль – кожны дзень. Калі служыў у арміі, павінен памятаць салдацкую прымаўку: машына любіць ласку, чысціню і змазку. Па ёй я жыву і працую, бо ўпэўнены, што прыдумаць такое мог толькі чалавек па-сапраўднаму ўлюбёны ў тэхніку.

Прызнаюся, пасля такога адказу палічыў, што бессэнсоўна задаваць больш пытанні наконт даўгалецця службы яго тэхнікі, таму перавёў размову на тэму арганізацыі работ на сёлетняй касавіцы, папрасіў параўнаць з ранейшым часам, калі гаспадарка была калгасам “Беларусь”.

– Няўдзячная гэта справа параўноўваць былое з цяперашнім, – адказаў Г. Перманіцкі. – У кожнага чалавека на гэта свой позірк. Скажу так: мы, земляробы, пры любой форме ўласнасці ці падпарадкаванасці робім адну і тую ж справу – імкнёмся атрымаць і прадаць як мага больш прадукцыіі. Што датычыць умоў працы, скажу так. У савецкія часы як было? Хутка дабіў трактар, атрымаў новы. Цяпер тэх-ніку трэба берагчы, бо новай можаш і не дачакацца. У дадатак новыя агрэгаты патрабуюць не толькі навыкаў кіравання імі, а і мазгоў, з зубілам і малатком іх не адрамантуеш. Мы, механізатары старой закалкі, гэта добра разумеем, таму балюча бывае глядзець, як моладзь часам нядбайна адносіцца да тэхнікі.

Што ж датычыць непа-срэдна арганізацыі работ на сёлетняй касавіцы, як і мае калегі, скажу, што ніякіх прэтэнзій да кіраўніцтва не маем. Ды і як іх мець, калі за плячыма стаіць такая моцная арганізацыя, як нацыянальны парк. Ведаем, што ў любы момант нам акажуць дапамогу, мовячы армейскім языком, і жывой сілай, і тэхнікай. Праўда, больш імкнёмся разлічваць на ўласныя сілы, бо ў працаўнікоў парка свае задачы.

Паколькі наша размова будзе надрукавана ў газеце, ад імя ўсяго калектыву механізатараў хачу выказаць падзяку нашым поварам Надзеі Перманіцкай і Ірыне Бурай. Мама з дачкой нас так смачна кормяць, што грэшна адлыньваць ад працы. Можаш так і напісаць, што ўсе здабыткі корманарыхтоўчага атрада – гэта іх заслуга.

Я не толькі выканаў просьбу Генадзя, а і сфатаграфаваў увішных паварых.

Аляксандр Азевіч.