О жилищном фонде района

Главное

[25 чэрвеня 2011г.] Жыллёвы фонд раёна на пачатак 2011 года склаў 855,6 тысячы м2 агульнай плошчы, у тым ліку ў гарадах – 291,6, у сельскай мясцовасці — 564,0 тысячы м2. На долю арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці прыходзіцца 7,2% жыллёвага фонду, прыватнай – 92,8%. З прыватнай формы ўласнасці ў фізічных асоб знаходзіцца 89,3% жыллёвага фонду.

Забеспячэнне жыллём у разліку на аднаго жыхара ў 2010 годзе склала 29,9 м2, у тым ліку ў гарад-ской мясцовасці – 25,6, у сельскай – 32,8 м2 агульнай плошчы.

Усяго 2,1% агульнай плошчы жылых памяшканняў раёна прыходзіцца на інтэрнаты, якіх налічваецца на пачатак бягучага года 29 з агульнай плошчай 18,3 тысячы м2, прычым Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеу гарадскіх паселішчах – 8,4 тысячы м2, у сельскай мясцовасці – 9,9.

На 1 студзеня гэтага года ў раёне налічвалася 10,2 тысячы жылых збудаванняў, з іх 24,3% – у гарадской мясцовасці. Ва ўласнасці фізічных асоб знаходзіцца 8,7 тысячы дамоў (85,8%), у тым ліку ў гарадской мясцовасці 2,2 тысячы.

Узровень аснашчанасці жыллёвага фонду вода-праводам склаў 37,6%, каналізацыяй – 33%, цэнтральным ацяпленнем – 27,3%, гарачым водазабеспячэннем – 15%, ваннамі (душам) – 22,5% агульнай плошчы.

За 2010 год лядашчага і аварыйнага жылля выбыла 1,4 тысячы м2. Аднак на 1 студзеня 2011 года ў раёне яшчэ мелася 1,6 тысячы м2 жылля гэтай жа катэгорыі.

Аддзел статыстыкі.