Ветряные мельницы появились и у нас в районе

Власть и общество

 

У апошнія гады вельмі актуальнай стала праблема энергазберажэння. Гэта выклікана, з аднаго боку, коштам энерганосьбітаў, якія даражэюць, а з другога – залежнасцю ад міжнародных зносін. Таму дзеля энергетычнай бяспекі краіны і пастаўлена  задача больш шырокага выкарыстання мясцовых відаў паліва,  энергіі сонца і ветру. Над рэалізацыяй яе ўжо не адзін год працуе калектыў Відзаўскага каледжа. У прыватнасці, разам з мясцовым сельвыканкамам пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грандаў ён ажыццявіў дабрачынны праект “Чысты свет”, накіУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтераваны на даследаванне эфектыўнасці выкарыстання ў паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі менавіта энергіі сонца і ветру.
Сёння ўжо можна гаварыць, што вопыт удаўся. Ветраэлектрастанцыя магутнасцю 5 кВт і геліясістэма падагрэву вады магутнасцю 15 кВт  выконваюць сваю задачу. Выпрацаваная ветраком энергія выкарыстоў-ваецца для асвятлення  вытворчых памяшканняў і тэрыторыі вучэбнай гаспадаркі, а нагрэтая сонцам вада  ідзе на санітарна-бытавыя патрэбы навучэнцаў.Так энергія з прыродных крыніц падсілкавала энергетычную раку Беларусі. Плануецца, што ў год каледж будзе атрымліваць 30800 кВт/гадзін бясплатнай элект-раэнергіі без выкіду ў атмасферу шкодных рэчываў.Цікава было пачуць меркаванні мясцовых жыхароў і работнікаў каледжа пра  альтэрнатыўную энергетыку. Спачатку, прызнаваліся многія, да праекта адносіліся скептычна, лічылі, што гэты “дзедаўскі” метад  адышоў у гісторыю, што ў сённяшнім жыцці з яго аб’ёмамі спажывання электрычнасці такім чынам праблему энергазабеспячэння не вырашыць. Але ў ходзе рэалізацыі праекта іх меркаванні  мяняліся, прыходзіла разуменне, што для невялікіх населеных пунктаў гэта сапраўды рэальная магчымасць атрымліваць танную электраэнергію і за яе  альтэрнатыўнымі крыніцамі – будучыня.

Вікторыя Скрупская,  вучаніца 11 класа Відзаўскай СШ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *