Матацыкл на дарозе

Актуальное
З 11 красавіка па 1 мая на тэрыторыі раёна праходзіць  1-ы этап прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў і асоб, якія кіруюць мапедамі, скутарамі.З наступленнем цёплага перыяду на дарогах намнога павялічваюцца транспартныя патокі. Аднак, калі аўтамабілі ў пераважнай большасці эксплуатуюцца на працягу ўсяго года, то мотатранспарт выязджае на вуліцы і дарогі ў асноўным вясной і летам. А да чаго гэта прыводзіць, гавораць лічбы статыстыкі.

Так, у 2010 годзе ў Віцебскай вобласці з удзелам дадзенага віду транспарту адбыліся 52 аварыі, у якіх 4 чалавекі загінуліУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте, 54 атрымалі раненні, 23 матацыклісты ў момант аварыі знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Першае ў вобласці ДТЗ ужо зарэгістравана ў пачатку красавіка гэтага года ў Дубровенскім раёне. Вучань 9 класа ўзяў у свайго старэйшага брата матацыкл і рашыў праехаць па вёсцы. Не маючы навыкаў кіравання, ён наехаў на бардзюр і перакуліўся. Траўміраваны ў выніку аварыі юнак быў шпіталізаваны.

Вось фактары, якія негатыўна ўплываюць на стан аварыйнасці на транспарце.

Па-першае, кожны сезон рады матацыклістаў папаўняюць новыя ўдзельнікі руху. Натуральна,  навыкі ваджэння ў іх слабаватыя, што і прыводзіць часам да дарожна-транспартных здарэнняў. На жаль, нярэдка  матацыкламі кіруюць асобы, якія не маюць вадзіцель-скага пасведчання, і тыя, хто  не дасягнуў належнага ўзросту.

Па-другое, нават бывалыя вадзіцелі за зімовы перыяд страчваюць навыкі ваджэння. А з гэтым не ўсе  лічацца.  Таму самаўпэўненасць, ліхацтва часта прыводзяць да непажаданых вынікаў.

Па-трэцяе, у апошнія гады ўсё больш набірае сілу сярод маладых вадзіцеляў тэндэнцыя пагардлівых адносін да  правілаў дарожнага руху. На жаль, і статыстыка гаворыць, што ахвяр сярод іх больш.

Паважаныя матацыклісты!

Памятайце, чым вышэй хуткасць, тым менш у вас часу выправіць магчымыя памылкі. Не забывайце, што хуткасць — вартасць матацыкла, але калі водзіць яго чалавек разважлівы і асцярожны. Для кіравання матацыклам, мапедам і скутарам аб’ёмам звыш 50 см3 вам неабходна мець вадзіцельскае пасведчанне.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз звяртаецца  да ўсіх дарослых,  бацькоў: калі вы сталі сведкай таго, як падлетак збіраецца, парушаючы правілы бяспекі, выехаць на матацыкле, спыніце гэту паездку! Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам папярэдзіць трагедыі, не дазволіць, каб жыццё пакідалі маладыя, здаровыя, поў-ныя сіл і энергіі людзі.

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *