Немного грустных фактов из жизни браславского района

Главное

За мінулы год на Віцебшчыне ў сферы сямейна-бытавых адносін учынены 22 забойствы і 59 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.  Супраць 102 сямейных катаў былі ўзбуджаны крымінальныя справы за нанясенне пашкоджанняў, якія выклікалі кароткачасовае расстройства здароўя ў людзей. Трывожная сітуацыя і ў нашым раёне. Ужо сёлета зафіксаваны не адзін факт сямейнага насілля. У Відзах  мужчына жорстка зУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтебіў сужыцельку, яшчэ два прадстаўнікі моцнай паловы пагражалі забойствам сваім жонкам. Калі чалавек не кантралюе сябе і сваіх учынкаў,  да бяды недалёка. Таму па пяці фактах боек, насілля  ўзбуджаны крымінальныя справы, падрыхтаваны ў суд тры матэрыялы па абмежаванні ў дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртным і такім чынам ставяць у цяжкае матэрыяльнае становішча членаў сям’і, 9 чалавек адпраўлены ў ЛПП, яшчэ 6 чакае гэтакі ж лёс.

Гэта сумная статыстыка прымушае грамадскасць і праваахоўныя органы звярнуць яшчэ больш пільную ўвагу на сем’і, на атмасферу і ўзаемаадно-сіны ў іх, не прапусціць ніводнай асацыяльнай і, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі, павышаць эфектыўнасць работы па прафі-лактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у  сямейным асяроддзі. Менавіта такую задачу  мае  і аб’яўленая ў рэспубліцы акцыя “Дом без насілля”. Яна будзе праводзіцца на працягу красавіка,  праграма ўключае вялікі пералік мерапрыемстваў, мэта якіх у першую чаргу інфармаваць насельніцтва пра заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сям’і,  спосабы папярэджвання хатняга насілля, а таксама аказанне юрыдычнай, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі людзям, якія маюць у ёй патрэбу.  А яна, мяркуючы па  аналізе шматлікіх фактаў хатняга дэспатызму,  неабходна не толькі  членам сямей, дзе п’янства, фізічныя і маральныя знявагі блізкіх з’яўляюцца нормай жыцця,  а і тым, хто жыве побач, ведае пра трывожную сітуацыю ў суседзяў і хацеў бы спыніць насілле. Добрым дарадчыкам і памочнікам у гэтай справе будзе для кожнага нераўнадушнага чалавека ўчастковы інспектар. Інфармацыю пра іх чытайце ніжэй.

Вячаслаў Капусцін – участак № 1, (у межах вуліц Кастрычніка – Садовай і прылягаючых да іх, вул. Савецкай, Дзяржынскага, Прамысловай), тэл. 5158134.

Аляксандр Крупскі – участак № 2, (у межах вуліц Савецкай – ад кругавога руху ля рынку, Ленінскай, Слабодскай, Камсамоль-скай, Цагельнай і прылягаючых, пасёлак турбазы), тэл. 2960769.

Андрэй Карня – участак № 3 (у межах вул. Юбілейнай і прылягаючых), тэл. 2165594.

Павел Пуйша —   СВК  “Маяк Браслаўскі”, тэл. 8906086.

Вадзім Балтуноў – ААТ “Бярозавы край”, тэл. 2946527.

Аляксандр Паўлюкевіч (часова) – ААТ “Мяжаны”.

Максім Скур’ят — п. Друя, КУСП “Друйскі”, ААТ “Плісавіца”, тэл. 5960733.

Міхаіл Кірылаў – 1, 2, 3-яе аддзяленні ААТ “Слабодка-агра”, тэл. 6467610.

Павел Лабуць – ААТ “Альшанка”, тэл. 7110786.

Аляксандр Паўлюкевіч –  КУСП “Відзаўскі”, 3-яе аддзяленне ААТ “Агравідзы”, тэл. 5947982.

Аляксей Васільеў – 1-е і 2-е аддзяленні ААТ “Агравідзы”, Казянскае аддзяленне ААТ “Новая Гвардыя”, тэл. 5971907.

Уладзімір Цяцера – Заборныя Гумны, аддзяленні “Ахрэмаўцы”, “Замошша” ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс”, торфабрыкетны завод, тэл.7128766.

Яўген Юршэвіч – 4-ае аддзяленне ААТ “Слабодка-агра”, аддзяленне “Цяцеркі” ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс”, тэл. 5187649.

Барыс Прусакоў – г.п. Відзы, в. Відзішкі, тэл.5976197.

Яўген Крумін – Богін-скае аддзяленне ААТ “Новая Гвардыя”, тэл. 5145825.

Аляксандр Смірноў, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.