Интервью с главным зоотехником СПК «Маяк»

Экономика и финансы
СВК “Маяк Браслаўскі” з’яўляецца бясспрэчным лідарам раёна па вытворчасці малака. І мяркуючы па ўсяму, свайго лідарства ячшэ доўга не саступіць. Пра арганізацыю ўсяго вытворчага працэсу карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказаў галоўны заатэхнік гаспадаркі Леанід Барткевіч.– За мінулы год сярэдні надой на фуражную карову дасягнуў 6363 кг, што на 173 кг больш, чым ў папярэднім годзе. Валавая вытворчасць узрасла на 154,4 тоны і склала 5860,1 т.Асаблівая ўвага ў гаспадарцы надаецца якасці прУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеадаваемай прадукцыі. З усяго рэалізаванага малака 44% прынята класам “Экстра”, усё астатняе пайшло вышэйшым гатункам. Ад рэалізацыі малака класам “Экстра” сельгаскааператыў атрымаў дадаткова 363 мільёны выручкі, яшчэ 268 млн. руб. было налічана за кошт павышанай тлустасці.

Каб атрымаць якаснае малако, вядзём штодзённую карпатлівую работу, пачынаючы ад чысткі і мыцця кароў, утрымання іх на саламянай падсцілцы, абавязкова захоўваюцца ўсе тэхналагічныя працэсы даення і транспарціроўкі малака. Хворая жывёла абавязкова памячаецца і доіцца асобна. Малако ад яе ідзе на выпайку цяля-там або скормліваецца свінням. Рэгулярна кантралюем утрыманне саматычных клетак, антыбіётыкаў, для чаго куплены спецыяльныя прыборы і тэсты. На закупку мыючых і дэзінфіцыруючых сродкаў штомесяц трацім каля 3,5 млн. руб. Усе работнікі ферм рэгулярна праходзяць медкамісію і маюць санітарныя кніжкі.

Дойны статак гаспадаркі налічвае 920 кароў, з якіх 320 утрымліваюцца на круглагадовым бязвыпасным утрыманні, астатнія — на прывязным з выпасам у летні час.

Па выніках работы за мінулы год самыя высокія надоі (7554 кг) былі на ферме “Ілгайцы”, самыя нізкія (5301 кг) на МТФ “Даўблі”.

Аператары даільнай залы Валянціна Нарэль (на здымку), Ірына Цыўнэль і Святлана Бесякір-ская надаілі па 7382 кіла-грамы, што на 383 кг больш папярэдняга года. На 709 кілаграм узраслі надоі ў даярак фермы “Дамашы” Святланы Таўкінь і Ганны Грыбла і склалі 6453 кг на карову.

У рацыён кароў абавязкова ўключаюцца кармавыя дабаўкі, а таксама брыкетаваная соль, у склад якой уведзены макра- і мікра-элементы, вітаміны і патака. На комплексе ў Ёдлавічах арганізавана пасекцыйнае кармленне, дзе ўсе віды кармоў, уключаючы камбікорм, патаку і шрот, змешваюцца ў кормараздатчыку. Але гэта не рашае праблемы дыферынцыраванага кармленння. Для больш рацыянальнага выкарыстання канцэнтратаў, атрымання ад іх максімальнай аддачы плануем купіць спецыялізаваныя кармавыя станцыі.

Усе нарыхтаваныя летам 2010 года кармы прайшлі экспертызу ў Віцебскай ветакадэміі, якая на аснове іх спажыўнасці распрацавала і вырабляе спецыяльны прэмікс, які мы закупляем і перадаём на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, дзе для нас рыхтуюць адрасны камбікорм.

Усё гэта разам узятае і прыносіць жадаемы вынік.

Што датычыць перспектывы далейшага павелічэння вытворчасці малака, бачу яе ў некалькіх накірунках. Па-першае, трэба паляпшаць якасць рыхтуемых травяністых кармоў, па-другое, павялічыць у агульным рацыёне кароў да 37% камбікорму, па-трэцяе, паляпшаць генетычны патэнцыял дойнага статка і перавадзіць яго на бяспрывязнае ўтрыманне.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *