СПК «Маяк» занял 3 место в специализированных областных соревнованиях

Экономика и финансы

Па выніках работы за першы месяц бягучага года калектыў малочнатаварнай фермы “Ілгайцы” СВК “Маяк Браслаўскі” заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў у вытворчасці, продажы і павышэнні надояў малака. Дарэчы, і ў мінулым годзе і калектыў, і аператары машыннага даення па-асобку не раз траплялі ў лік прызёраў гэтага спаборніцтва. МТФ “Ілгайцы” – гэта 100 галоў дойнага статка і 5 чалавек абслугоўваючага персаналу. Два гады запар у летнія меУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтесяцы там вялася рэканструкцыя. Спачатку пераабсталёўвалі памяшканне пад механізаванае кармленне, пазней манціравалі малакаправод. Выдатныя ўмовы працы і прыносяць належную аддачу. У мінулым годзе на карову там было надоена па 7554 кг малака – гэта лепшы вынік па гаспадарцы. Пераможніцай унутрыгаспадарчага і раённага спаборніцтваў стала і даярка гэтай фермы Жанна Балочка.

Не толькі за высокімі надоямі гоніцца калектыў. Дбаюць там і пра якасць. Прадукцыя з фермы адпраўляецца толькі класам “экстра” і вышэйшага гатунку. І зноў жа для гэтага ёсць належныя ўмовы. Каровы ўтрымліваюцца на саламянай падсцілцы, іх рэгулярна чысцяць, раз у тыдзень на ферме праводзіцца санітарны дзень. Пасля кожнай дойкі дзяжурная даярка мые сурвэткі для абцірання вымя, для чаго ў покоі асемянатара ўстаноўлена пральная машына-аўтамат.

Кіруе гэтым невялічкім, дружным і працавітым калектывам Валянціна Крывель, якая выконвае яшчэ і абавязкі тэхніка-асемянатара. З двайной нагрузкай жанчына спраўляецца паспяхова, бо не толькі па надоях, а і па выхадзе цялят (а без гэтага не было б высокай прадукцыйнасці кароў) узначальваемая ёй ферма таксама ў ліку лепшых у гаспадарцы.

У мінулы аўторак павіншаваць калектыў з перамогай у спаборніцтве прыехаў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка. Ён уручыў пераможцам Дыплом камітэта аблсельгасхарча і грашовую прэмію.

Тэкст Аляксандра Азевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *