Ремонт тракторов в друйском колхозе

Деньги

З поля – у рамонт. Менавіта такога падыходу да рамонту тэхнікі і прычапных агрэгатаў прытрымліваліся ў КУСП “Друйскі”. Як толькі закончыліся восеньскія палявыя работы і прыйшла пара ставіць механізмы на зімовае захоўванне, інжынерная і эканамічная службы гаспадаркі правялі іх дэфектоўку, на аснове якой і былі складзены акордныя нарады на рамонт. Паралельна быў складзены графік водпусУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтекаў механізатараў з тым разлікам, каб да пачатку веснавых палявых работ паспелі і тэхніку замацаваную адрамантаваць, і адпачыць. Акрамя механізатараў, да работы падключаны 2 слесары і 2 зваршчыкі. Такім чынам, ужо да канца снежня былі адрамантаваны тыя агрэгаты, якім не патрабавалася дарагіх запчастак. А ў пачатку студзеня за 12 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў і 5 уласных купілі найбольш неабходныя, і рамонт пайшоў больш эфектыўна.

На пачатак гэтага месяца рамонт практычна завяршылі. Цяпер у майстэрнях засталіся 2 няспраўныя трактары ды ў стадыі завяршэння рамонт аднаго культыватара, аднаго пасяўнога агрэгата, зваршчыкі падварваюць раскідальнікі мінеральных угнаенняў.

Такім чынам, можна смела сцвярджаць, што хлебаробаў КУСП “Друйскі” вясна знянацку не застане.

Аляксандр Азевіч.