Где найти профессионального токаря?

Спрашивайте-отвечаем

Цяпер, калі ідзе рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, пры размовах з кіраўнікамі і інжынерна-тэхнічным персаналам гаспадарак нярэдка даводзіцца чуць скаргі на тое, што ў сельгаспрадпрыемствах не хапае зваршчыкаў, кавалёў і токараў. Асабліва дэфіцытнай  стала прафесія токара. Чаму так здарылася? Гэтае пытанне я задаў кіраўніку нашай “кузні” сельскагаспадарчых кадраў, дырэктару Відзаўскага каледжа Міхаілу Смірнову.

– Гэтая праблема для мяне не новая і добра вядомая, – адказваў на мой запыт Міхаіл Уладзіміравіч. – Больш за тое, наша навучальная ўстанова, можна сказаць, гатова ліквідаваць кадравы дэфіцыт токараў. Набыты ўжо станкі. Праўда, пакуль няма майстра вытворчага навучання па гэтай спецыяльнасці. Думаю, да пачатку новага навучальнага года спецыяліста знойдзем. Але справа не столькі за наміУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте, колькі за самімі кіраўнікамі гаспадарак. Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што большасць з іх жыве толькі сённяшнім днём, не задумваючыся пра будучае. Ёсць сёння ў гаспадарцы каваль ці токар, то і добра. А што яны праз год-другі пойдуць на пенсію, ніхто не думае. А між іншым высакакласнага спецыяліста мы пры ўсім жаданні не падрыхтуем. Тут перш за ўсё патрэбны практычныя навыкі. Прафесіяналам каваль ці токар становіцца праз гады, і важна, каб побач з маладым спецыялістам быў вопытны настаўнік, які б перадаваў яму сакрэты прафесіі. Гэта адзін бок закранутай праблемы.

Цяпер скажу пра другі. Сёння, калі выпускнік вясковай школы вырашыць набываць у нашай установе сельскагаспадарчую прафесію, перш за ўсё захоча стаць механізатарам. Тлумачыцца такі выбар проста: у гаспадаркі паступае новая тэхніка, працаваць на якой намнога камфортней, чым стаяць зімой у халодным памяшканні за зношаным такарным станком. І кажу пра гэта не галаслоўна. Мінулай восенню, напрыклад, нашы полацкія калегі рашылі адкрыць аддзяленне па навучанні токараў. Але набыць гэтую прафесію пажадалі ўсяго два юнакі. А расказваю гэта для таго, каб падкрэсліць, што нашы кіраўнікі і спецыялісты не займаюцца належным чынам прафарыентацыяй. Мо лепш было б, перш чым наракаць на недахопы спецыялістаў, часцей наведвацца ў школы, расказваць выпускнікам, якія ўмовы працы чакаюць іх у гаспадарцы, якое жыллё атрымаюць. Карацей кажучы, агітаваць за выбар той ці іншай спецыяльнасці. І калі, скажам, у кожнай гаспадарцы знойдуцца хоць бы па 1 – 2 чалавекі, якія пажадаюць набыць прафесію токара, мы знойдзем магчымасць навучыць ёй. Іншага выйсця не бачу.

Дарэчы, як прыклад прафарыентацыйнай работы хачу прывесці нядаўнюю сустрэчу дырэктара турбазы “Браслаўскія азёры” В. Кузьменкі з нашымі навучэнцамі. Арганізацыі патрэбны повары. Дык Валерый Васільевіч цэлы дзень правёў у каледжы, цікавіўся тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі выпускнікоў, расказваў, якая работа і побыт чакаюць іх, калі пойдуць працаваць на турбазу. І ў групе ўтварылася здаровая канкурэнцыя за права працаўладкавання ў гэту ўстанову.

У нашым жа выпадку пачынаць такую работу трэба раней, у школе, і тады, думаю, не будзем задавацца пытаннем, дзе знайсці токара.

Да друку падрыхтаваў Аляксандр Азевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *