По Ахремовцами водитель сбил человека и скрылся

Человек и закон

Вечарам 17 снежня па дарозе Ахрэмаўцы-Цяцеркі аўтамабіль “Аўдзі-80”  збіў пешахода.   Вадзіцель спыніўся,  падышоў да пацярпеўшага і паехаў далей па сваіх справах, пакінуўшы чалавека ў бездапаможным стане. Праехаўшы некалькі кіламетраў, развярнуўся і рушыў  назад.  Па дарозе яшчэ сутыкнуўся з грузавіком  ГАЗ-52 і нават не спыніўся, з месца здарэння ўцёк. Вадзіцель грузавіка таксама не стаў вы-клікаць супрацоўнікаў ДАІ і пакінуў месца ДТЗ. Пакалечаны пешаход працягваў  ляжаць на дарозе, пакуль яго не заўважылі прахожыя. Яны аказалі мужчыне першую медыцынскую дапамогу, вы-клікалУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеі “хуткую” і супрацоўнікаў міліцыі. Ахвяру ДТЗ даставілі ў бальніцу, дзе ўрачы выявілі ў яго адкрыты пералом  правага бядра, шэраг  лёгкіх траўмаў.

А інспектары тым часам  заняліся пошукам віноўніка здарэння. Якім  жа было іх здзіўленне, калі знайшлі яго дома. Мужчына  спакойна спаў.

У гэтай сітуацыі здзіўляе  бяздушша вадзіцеля легкавога аўтамабіля, які пакінуў чалавека, на якога наехаў. І вельмі прыемна, што прахожыя  праявілі да пацярпеўшага сваю міласэрнасць, выклікалі медыкаў.

Цяпер ідзе следства, яно і расставіць усе кропкі над “і”. Вінаваты ў ДТЗ панясе пакаранне згодна з літарай закона.

Леанард Савіцкі, ст. інспектар ДПС аддзялення ДАІ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *