11

Браславские деревни повышают квалификацию

Сельские будни
Без дзяржаўнай падтрымкі сацыяльнай сферы, фарміравання канкурэнтаздольнай сельскагаспадарчай вытворчасці і іншых мер, якія былі прадугледжаны  праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гады, бадай, немагчыма было б зрабіць у раёне ўсё тое, што было зроблена за гУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеэты час па будаўніцтве аграгарадкоў. Набылі новы  статус і значна папрыгажэлі з пачатку рэалізацыі праграмы 17 населеных  пунктаў. Толькі сёлета аграгарадкамі сталі  шэсць: Друйск, Богіна, Казяны, Вайнюнцы, Быстрамаўцы, Мількі. Усяго на капітальныя рамонты, рэканструкцыю аб’ектаў культуры, адукацыі, аховы здароўя, гандлю, сувязі, банка, водазабеспячэння, каналізацыі, вулічнай электрасеткі, дарожнае будаўніцтва затрачана каля 15 млрд. руб. дзяржаўных асігнаванняў. Шмат сродкаў укладзена ў тэхнічнае перааснашчэнне малочнатаварных ферм, абнаўленне тэхнічнага патэнцыялу сельгасарганізацый. Праўда, многія работы яшчэ будуць працягвацца, бо праграма развіцця вёскі і ў перспектыве не павінна заціхнуць. Урачыстасць, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня ў  Друйску, была прысвечана завяршэнню на фінішы года асноўных работ па будаўніцтве аграгарадкоў — 2010. Яна вылілася ў сапраўднае свята і для гасцей, якія  пазнаёміліся з абноўленымі і папрыгажэўшымі аб’ектамі ў гэтым населеным пункце,  і для мясцовых жыхароў. Яны, адарваўшыся ад паўсядзённых спраў, з задавальненнем прыйшлі ў гэты дзень у сельскі Дом культуры.Напачатку прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка. Яна падрабязна расказала, што зроблена ў раёне за гады рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця і адраджэння вёскі, што яшчэ належыць зрабіць, і выказала шчырую ўдзячнасць будаўнікам, дарожні-кам, якія прыклалі шмат намаганняў, каб планы і задумы сталі рэальнасцю, а жыхарам Друйска і працаўнікам СВК “Плісавіца”зычыла новых працоўных поспехаў у справе  ўмацавання  эканомікі раёна.Старшыня Друеўскага сельсавета Алена Мядзіль у сваёй прамове адзначыла, што для ўсіх 284 жыхароў Друйска завяршэнне асноўных работ у аграгарадку прынесла толькі радасць і адчуванне гордасці за дзяржаву, якая не пакідае сялян сам-насам з іх праблемамі.

Сімвалічна, канстатавала Алена Казіміраўна, што сваё 111-годзе Чэрнеўская школа сустрэла ў абноўленым выглядзе, у якой для вучняў, настаўнікаў  створаны  камфортныя ўмовы для вучобы і работы. Пячное ацяпленне заменена на вадзяное, праведзены водаправод, каналізацыя, заменена сістэма асвятлення, набыта новая мэбля, тэхналагічнае абсталяванне ў школьную сталовую. 211 млн. рублёў затрачана на рамонт гэтай навучальнай установы. І што яны зрасходаваны нездарма,  змаглі ўпэўніцца і кіраўніцтва раёна, і іншыя госці, што пабылі тут напярэдадні ўрачыстасці.

Не сорамна сёння зайсці ў абноўлены ФАП, магазін па продажы тавараў паўсядзённага попыту, дзіцячы садок. Усе гэтыя аб’екты набылі сучасны выгляд і служаць толькі на карысць мясцовым жыхарам і іх дзеткам. Больш за  1 млрд. 252 тысячы рублёў каштавала ўсё абнаўленне і рамонт аб’ектаў сацкультбыту, асфальтаванне дарог і інш.. За гэтымі лічбамі карпатлівая работа розных раённых  служб, арганізацый  і самае галоўнае, клопаты дзяржавы пра праблемы і патрэбы вяскоўцаў.

Старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк ад душы падзякаваў  усім, хто прыклаў руку да будаўнічых, рамонтных работ, і ўручыў   удзячнасці прадстаўнікам фірм “Леман”, “Рытар”, Мастак”, Першае СДК”, ДРБУ-142, ДЭУ-34, ДЭУ-33 г. Паставы, райспажыўсаюза і іншым.

А каб падтрымаць святочны  настрой удзельнікаў урачыстасці, з канцэртнай праграмай на сцэне абноўленага СДК выступілі самадзейныя артысты з Ахрэмаўцаў, Слабодкі. Прысутныя не шкадавалі апладысментаў для  духавога аркестра Ахрэмавецкай музычнай школы,  ансамбля народнай песні “Сябрына”,  вакальных груп этна-графічнага цэнтра аграгарадка Слабодка.

Крыху пазней урачыстасці з нагоды адкрыцця аграгарадкоў прайшлі ў Мільках, Быстрамаўцах, Вайнюнцах. Работнікі культуры парадавалі вяскоўцаў цудоўнымі канцэртамі, а прадстаўнікі мясцовай улады не скупіліся на цёплыя словы ўдзячнасці дзяржаве за новае аблічча сваіх вёсак.

Зінаіда Палулех. Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: у абноўленым магазіне. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.