Какую вакцину выбрать?

Спрашивайте-отвечаем

Хачу прышчапіцца ад грыпу і не ведаю, якая вакцына па сваёй якасці лепшая. Кажуць, што кітайская горшая за ўсе. Але ж яна самая распаўсюджаная. Што на гэты конт думаюць спецыялісты?  Святлана, Браслаў.

Такое пытанне хвалюе многіх грамадзян Беларусі, якія сёлета вырашылі абараніць сябе ад грыпу. Таму нядаўна свой каментарый даў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Алег Арнаутаў.Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте
Намеснік міністра катэгарычна абвяргае чуткі пра тое, што кітайская супрацьгрыпозная вакцына, якая ў гэтым годзе закуплена за кошт сродкаў бюджэту для бясплатнай імунізацыі насельніцтва, нібыта саступае па сваіх характарыстыках і якасці аналагам, зробленым у іншых краінах. “Кітайская, галандская, французская вакцыны – усе яны вырабляюцца аднолькава. Бо тэхналогіі вытворчасці вакцын ва ўсім свеце ідэнтычныя. Ва ўсіх вакцынах ўтрымліваюцца адны і тыя ж антыгены – супраць мяркуемых, па прагнозах сусветнай арганізацыі аховы здароўя, цыркуляцый тыпаў віруса грыпу”, – падкрэсліў спецыяліст.
Выбар менавіта кітайскай вакцыны для цэнтралізаванай закупкі за кошт бюджэтных сродкаў у гэтым годзе, па словах намесніка міністра, абумоўлены адзіным фактарам – коштам. Па якасных жа характарыстыках кітайскі “Флюваксін” аналагічны іншым вакцынам супраць грыпу. “Яна таксама сінтэтычная, утрымлівае не жывы вірус, а яго “асколкі”, якія ўво-дзяцца ў арганізм і фарміруюць імунітэт”, – патлумачыў Алег Арнаутаў.
Інфармацыю пра перавагі асобных вакцын, якая шырока распаўсюджваецца ў СМІ, галоўны санітарны ўрач лічыць рэкламай.
Думкі, што ўсе вакцыны аднолькавыя па сваіх характарыстыках і якасці, прытрымліваюцца і браслаўскія медыкі. Дарэчы, як паведамляюць у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і браслаўскай цэн-тральнай бальніцы, вакцын за кошт рэспублікан-скага і абласнога бюджэтаў паступіла 2372 дозы. Гэта кітайская вакцына, якой будуць бясплатна пры-шчэплены грамадзяне групы рызыкі – дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, людзі, старэйшыя за 65 гадоў, навучэнцы, медыкі і супрацоўнікі гандлю, грамадскага харчавання, аўтабазы, устаноў адукацыі. Акрамя таго, ЦРБ заключыла 11 дагавораў на вакцынацыю з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна. За кошт грамадзян набыта яшчэ 139 доз расійскай вакцыны. Гэта значыць, што на платнай аснове яе можа зрабіць любы жадаючы. Але абедзве вакцыны аднолькавыя і дзейнічаюць супраць трох вірусаў грыпу – высокапатагеннага (свінога), В, Н3N2.
Увогуле, імунізацыю плануецца скончыць да 1 лістапада і падчас яе прышчапіць больш за 6 тысяч жыхароў раёна. У бліжэйшы час у бальніцу паступіць яшчэ каля 4 тысяч доз вакцыны.
Вера Буланава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *