Как купить обувь и не прогадать?

Актуальное
Па інфармацыі Міністэрства гандлю,  незадаволенасць якасцю купленага абутку выказалі ў мінулым годзе 56% беларусаў. З падобнымі скаргамі найбольш часта звяртаюцца ў райвыканкам і браслаўчане. Як вярнуць брак і адстаяць свае правы, рэдакцыя папрасіла пракансультаваць чытачоў газеты галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама Алену Суботу.Згодна з законам “Аб абароне правоў спажыўцоў”прэтэнзіі  на якасць абутку можна выказаць не толькі прадаўцу, а таксама пастаўшчыку і вытворцу.  Калі два апошнія невядомыя – толькі прадаўцу, бо індывідуальныя прадпрымальнікі Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеабутак не сертыфіцыруюць, але маюць права прывозіць і прадаваць яго, не ўказваючы фірмы, яе выпусціўшай.Як і многія іншыя тавары, абутак мае гарантыйны  тэрмін нашэння. Яго ўстанаўлівае вытворца. Лічыцца ён пачынае  з дня продажу, але з улікам сезоннасці. На паўсядзённую, мадэльную і дзіцячую, згодна з дзеючым заканадаўствам, павінен быць не меншы за 30 дзён, на спартыўны і для актыўнага адпачынку – 60-ці. Прычым гэтыя тэрміны аднолькавыя як для абутку айчыннай вытворчасці, так і для імпартнай.

Для зімовага абутку гарантыйны тэрмін пачынаецца  з 15 лістапада, для вясновага і восеньскага —  адпаведна з 1 сакавіка і 15 верасня, летняга – з 1 мая. Здараецца,  пры сезонным рас-продажы  пакупнікам кажуць, што на гэтыя туфлі ці боты гарантыйны тэрмін не распаўсюджваецца. Але па законе ні распродаж, ні іншыя рэкламныя акцыі не з’яўляюцца падставай для такой адмены. Як, дарэчы, і патрабаванне прадаўцоў здаць ношаны абутак ва ўпакоўцы. Яна павінна быць толькі пры вяртанні новага абутку на працягу 14 дзён.

Граматны пакупнік ведае і тое, што абутак можна вярнуць прадаўцу на працягу 2 гадоў з дня пакупкі, калі  ў працэсе яго нашэння праявіліся скрытыя вы-творчыя дэфекты. Праўда, даказваць гэта давядзецца з дапамогай экспертызы. Праводзіць яе ўпаўнаважаны  Гандлёва-прамысловая палата (вул. Я. Коласа,65, тэл. 280-04-72)  і яе  віцебскае аддзяленне (вул. Касманаўтаў, 4, тэл . 36-30-52).  Калі гарантыйны тэрмін не скончыўся, экспертызу за свой кошт праводзіць прадавец. Калі скончыўся – пакупнік. Але ў выпадку яго праваты  расходы па  правядзенні экспертызы, як і кошт абутку, прадавец абавязаны вярнуць пакупніку.

Ну а пра тое, што пры пакупцы трэба браць чэк, спадзяюся, ужо ведаюць усе. Аднак даказаць факт пакупкі ў канкрэтнага прадаўца можна і пры дапамозе сведкаў.

Набываючы дарагі абутак, многія спадзяюцца, што сама  цана – гарантыя яго якасці. Гэта далёка не заўсёды. У вытворцаў ёсць такі тэрмін як “асаблівыя ўласцівасці” абутку. Што гэта такое? Напрыклад, спосаб мацавання падэшвы. Калі выкарыстаны нітачна-клеевы метад (так званая прашыўка), абутак нельга насіць у дождж: вільгаць будзе трапляць унутр. Асаблівыя ўласцівасці маюць і пэўныя віды натуральнай скуры, у асноўным светлых і бэжава-карычневых адценняў. Трапіўшая на яго вільгаць мяняе колер вырабу, які можа не аднавіцца пасля высыхання.

Для  абутку вытворцы ўсё часцей выкарыстоўваюць штучныя матэрыялы, якія вырабляюцца з валокнаў кукурузы, соі і нават буракоў. Боты быццам бы і з замшы, а  па спажывецкіх якасцях іх можна параўнаць, бадай, са шкарпэткамі з воўны. Такі абутак прызначаны для нашэння ў офісе.

Вядома, ведаць пра ўсе  нюансы пакупнік не можа. Задача прадаўца даць  поўную інфармацыю як вусна, так і ў вы-глядзе памяткі па эксплуатацыі. На жаль, яны не заўсёды гэта робяць. Таму самі  цікаўцеся спажывецкімі якасцямі туфель ці ботаў, а  калі купілі ўсё ж ня-якасныя, карыстайцеся сваімі правамі і вяртайце тавар прадаўцу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *