Вопрос о алиментах

Спрашивайте-отвечаем

Плачу аліменты на ўтрыманне сына. Дадаткова аплачваю яго заняткі ў платных гуртках, купляю рэчы. Заработак жа ў мяне невялікі. Ці можна ў такой сітуацыі паменшыць памер аліментаў?

Аляксандр. Пры адсутнасці Пагаднення аб дзецях, Пагаднення аб аплаце аліментаў, а таксама ў выпадку, калі памер іх не абумоўлены шлюбным дагаворам, аліменты на непаўналетніх дзяцей з іх бацькоў спаганяюцца на аднаго дзіця ў памеры 25% заработку або даходу ў месяц, на 2-х – 33%, на 3-х і больш – 50%. Такім чынам, на сУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтевайго сына вы абавязаны выплачваць 25% ад вашага заработку, а аплата гурткоў і пакупка рэчаў – ваша добраахвотнае памкненне ўдзельнічаць у дадатковых расходах на дзіця.

Памер выплат можа быць паменшаны толькі судом, калі ў аднаго з бацькоў, які абавязаны плаціць аліменты, ёсць іншыя непаўналетнія дзеці, якія пры спагнанні аліментаў ва ўстаноўленым памеры аказваюцца менш забяспечанымі, а таксама ў выпадку, калі той, хто плаціць аліменты, з’яўляецца інвалідам І і ІІ груп.

Калі вы трапляеце пад гэтыя катэгорыі,  маеце права звярнуцца ў суд з просьбай зменшыць памер аліментаў.

Зінаіда Стацэвіч,загадчыца натарыяльнай канторы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *