Как быть с шинами?

Спрашивайте-отвечаем

Мяне цікавіць, ці можна па новых правілах перавозіць праз мяжу шыны б/у?  Віталь, Браслаў.

Адказ на такое пытанне рэдакцыя знайшла на афіцыйных сайтах Мытнага саюза tsouz.ru і Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі gtk.gov.by.

Там тлумачыцца, што новыя шыны (як на дысках, так і без іх) можна ўвозіць з любой краіны ў межах норм бяспошліннага ўвозу (не больш за 50 кг на суму не больш за 1500 еўра). Калі ўвозіцца для асабістага карыстання больш, то за часткі перавышэння трэба за-плаціць мытную пошліну па стаўцы 30% Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеад кошту тавару, але не менш за 4 еўра за кілаграм. Былыя ж ва ўжыванні шыны ўключаны ў пералік небяспечных адыходаў і забаронены для перавозкі праз мяжу.

Дарэчы, вызначаны шэраг тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання. У яго, у прыватнасці, уключаны катлы цэнтральнага ацяплення, рухавікі ўнутранага згарання (за вы-ключэннем рухавікоў для водных суднаў), паўпрычэпы для перавозкі транспартных сродкаў, тэхналагічнае абсталяванне, станкі, машыны для нарыхтоўкі сена, уборкі ўра-джаю. Іх трэба дэклараваць і плаціць пошліны ў парадку, прадугледжаным для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Вываз аўтамабільнага паліва, акрамя таго, што знаходзіцца ў звычайных баках транспартнага сродку, дапускаецца ў звычайнай ёмістасці ў колькасці не больш за 10 літраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *