Ці можна везці праз мяжу ежу і бытавую тэхніку?

Спрашивайте-отвечаем
З уступленнем Беларусі ў Мытны саюз шмат пісалася пра змены ў правілах  увозу і вывазу алкаголю, тытунёвых вырабаў і транспартных сродкаў. А вось як быць з прадуктамі харчавання і бытавой тэхнікай? Алена.Падрабязныя тлумачэнні па гэтай тэме рэдакцыя знайшла на афіцыйных сайтах Мытнага саюза tsouz.ru і Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі gtk.gov.by.

Так, у асобную катэгорыю ўвазных тавараў прадукты харчавання не выдзяляюцца. Ёсць агульная норма бяспошліннага ўвозу: да 50 кг уключна на суму не больш за 1500 еўра. Аднак неабходна ўлічваць, што прадукты харчавання расліннага і жывёльнага паходжання падлягаюць фітасанітарнаму і ветэрынарнаму канУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтетролю. Акрамя таго, службовыя асобы мытні ўлічваюць характар і колькасць тавараў, а таксама частату руху фізічнай асобы і перавозкі ёю тавараў праз мяжу.

Што датычыць бытавой тэхнікі. У пагадненні выдзелена асобная катэгорыя – непадзельныя тавары, гэта значыць та-вары, вагой больш за 35 кг. Напрыклад, халадзільнік ці пральная машына  важаць больш, таму давядзецца ўнесці мытныя плацяжы, нават калі ўвесь ваш астатні багаж не перавышае 50 кг і каштуе не больш за 1500 еўра. Гэта сукупны мы-тны плацеж, памер якога роўны мытным пошлінам, падаткам, што плацяць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (падатак на дабаўлены кошт), і зборам за мытнае афармленне. Так стаўка пошліны складае 20% ад мытнага кошту, але не менш за 0,24 еўра за 1 л, ПДК – 20%, збор за мытнае афармленне тавараў для асабістага карыстання (за выключэннем транспартных сродкаў) – 5 еўра.

Калі ж перавозімы вамі бытавы прыбор, напрыклад, тэлевізар, важыць да 35 кг і ўвесь багаж, уключаючы тэлевізар, каштуе не больш за 1500 еўра і не перавышае па вазе 50 кілаграмаў, то ніякіх праблем не будзе. Тэлевізар вы зможаце ўвезці без мытных плацяжоў. Перавысіўшы гэту норму, трэба будзе заплаціць 30 % ад кошту тавару, але не менш за  4 еўра за кг.