Свае правы трэба ведаць

Актуальное
У рэдакцыю  даволі часта звяртаюцца людзі з просьбай патлумачыць пэўныя нормы працоўнага заканадаўства. Пытанні, якія задаваліся найбольш часта,  газета адрасавала  начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Цяцеры. Людміла Аляксандраўна, мяркуючы па тэлефонных званках,  у раёне ёсць арганізаУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтецыі, дзе работнікам не выдаюць разліковыя лісткі. Што гаворыць наконт  гэтага закон?

— Наймальнік абавязаны кожны месяц пры вы-плаце заработнай платы выдаваць работніку разліковы лісток. Гэты парадак прадугледжаны артыкулам 80 Працоўнага кодэкса РБ.

Форма лістка зацвяр-джаецца наймальнікам. Але ў ім абавязкова ўказваюцца састаўныя часткі заработнай платы,  памер утрыманняў, сума да вы-платы.

Як аплачваецца звышурочная работа?

— Звышурочнай лічыцца работа, якая выконваецца па прапанове, распараджэнні ці з ведама наймальніка звыш устаноўленай графікам работ або правіламі ўнутранага распарадку працягласці рабочага дня. Згодна з артыкулам 69 ПК, кожная гадзіна работы ў звышнарматыўны час аплачваецца работнікам са здзельнай аплатай працы не ніжэй за двайныя здзельныя расцэнкі, з пагадзіннай, на акладах – не ніжэй за двайныя гадзінныя тарыфныя стаўкі (аклады).

Пры дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам звышурочная работа можа быць кампенсавана днём адпачынку, які аплачваецца ў адзінарным памеры.

Чытачы газеты нярэдка  задаюць пытанне па парадку выдачы камандзіровачных. У асноўным людзей цікавіць, які тэрмін устаноўлены  для іх выплаты.

— Работніку, якога адпраўляюць у службовую  камандзіроўку, грашовы аванс у межах сум, неабходных для аплаты праезду ў абодва канцы, расходаў па найму жылля і сутачных, павінен выдавацца не пазней чым за дзень да ад’езду.

Калі грошы выдаюць наяўнымі, то за іх расход работнік абавязаны не пазней чым праз тры дні, а пры выкарыстанні пластыкавай карткі не пазней 15 рабочых дзён пасля вяртання з камандзіроўкі  здаць у бухгалтэрыю справаздачу.

Такі парадак  устаноўлены артыкулам 95 ПК і Інструкцыяй аб парадку і памерах кампенсацыі расходаў пры службовых камандзіроўках у межах РБ.

Чалавек падае заяву з просьбай аб звальненні. Калі яго павінны разлічыць і выдаць працоўную кніжку?

— Усе выплаты, якія належаць работніку, а гэта заработная плата, грашовая кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск, нявы-плачаныя камандзіровачныя, дадатковыя выплаты, якія прадугледжаны калектыўным дагаворам, — адным словам, усе запазычанасці наймальніка перад работнікам павінны быць зроблены ў апошні дзень работы. Калі чалавек у гэты дзень не працуе, то сума разліку павінна быць вы-плачана не пазней наступнага дня. У дзень звальнення выдаецца і працоўная кніжка. Затрымка з яе выдачай і грашовы разлікам  – грубае парушэнне працоўнага заканадаўства. У такой сітуацыі работнік мае права спагнаць з наймальніка праз суд сярэдні заработак за кожны дзень затрымкі.

Гутарыла  Т. Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *