1

Свалки на Браславщине продолжают расти

Актуальное
Вясной 2008 годаў нашу інспекцыю звярнулася дырэкцыя ПУП “Браслаўскі каапнарыхтпрам” за ўзгадненнем месца для размяшчэння дробных адыходаў (капыты, ногі, путавыя суставы) жывёлазабойнага пункта ў былым кар’еры СВК “Неспіш”. Паколькі выбранае месца адпавядала патрабаванням прыродаахоўнага заканадаўства, інспекцыя дала згоду з умовай дакументальнага афармлення адводу зямлі і абавязковага перакрыцця на аб’ект свабоднага доступу шляхам абгароджвання ці абвалоўкі. Мінула без малога двУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеа з паловай гады з моманту адкрыцця звалкі, і яна ператварылася ў невядома што. Спачатку на аб’ект, як і прадугледжвалася, вывозіліся толькі дробныя адыходы. Але з цягам часу туды пачалі выгружаць і другасную сыравіну (рэбры, пазванкі), прычым участак так і заставаўся неабгароджаным, як гэта бачна на здымку. Дзікія звяры і птушкі разнеслі косці па акрузе.Калі ж на дзеянні дырэкцыі пачалі паступаць скаргі, у каапнарыхтпраме нічога лепшага не прыдумалі, як прысыпаць адыходы зямлёй. Прычым зрабілі гэта зноў жа неахайна. Шмат костак засталося на паверхні, ды і прысыпаны слой звяры лёгка раскапаюць.Акрамя таго, у час апошняй праверкі высветлілася, што арганізацыя да гэтага часу не мае дакументаў на адвод зямлі. Хоць дырэктар Уладзімір Навумаў і сцвярджае, што яны былі аформлены своечасова, аднак недзе згубіліся.

За такія вось адносіны да прыродаахоўнага заканадаўства да арганізацыі прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Думаю, пасля гэтага дырэкцыя зменіць свае падыходы да захавання вытворчых адыходаў.

А. Чарнышоў, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.