Мать-кукушку отправили в колонию

Главное
Значную колькасць бацькоў, якія па Дэкрэту прэзідэнта № 18 трапілі ў катэгорыю абавязаных кампенсаваць дзяржаве расходы па ўтрыманні іх дзяцей у інтэрнатах і дзіцячых дамах,  складаюць людзі, пераехаўшыя жыць на Браслаўшчыну з суседніх краін пасля распаду СССР.  Да ліку такіх належыць і Крысціна Філіпава, ураджэнка Рыгі, якая са сваёй маці, як перакаці-поле, павандравала па розных рэгіёнах былога Саюза і ўрэшце асела  на нашай зямлі. Розным службам прыйшлося патурбавацца, каб легалізаваць дарослых і дзяцей. Толькі гэты клопат не быў ацэнены. К. Філіпава, якая мела двух  малалетніх дзяцей, працаваць не жадала. Дачцэ яшчэ ўдзяляла крыху ўвагі, а сына, па сведчанні знаёмых, не любіла. Ён часта заставаўся Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеадзін галодны ў халоднай хаце.   Па падказцы суседзяў, дзяцей у жанчыны забралі. Андрэя, які быў вельмі аслаблены, змясцілі ў бальніцу, Вікторыю  –  у дзіцячы прытулак.  Іх лёсам  маці не цікавілася, і яе пазбавілі бацькоўскіх правоў.З прыняццем Дэкрэта № 18 К. Філіпаватрапіла ў лік абавязаных. Яе ў прымусовым парадку праца-ўладкавалі  ў СВК “Бярозавы край”. Толькі жанчына не хацела мяняць свайго ладу жыцця. Піла, гуляла, не выходзіла на працу.  Органы апекі, пракуратура і міліцыя не раз папярэ-джвалі жанчыну пра крымінальную адказнасць за ўхіленне ад вяртання дзяржаве даўгоў па выхаванні яе дзяцей, сума якіх з месяца ў месяц расла. Урэшце супраць К. Філіпавай  была ўзбуджана крымінальная справа, якую ў канцы красавіка разгледзеў суд. Яго рашэннем жанчына пазбаўлена волі на адзін год і дзевяць месяцаў. У зале суда маці-зязюлю ўзялі пад варту і адправілі ў калонію агульнага рэжыму.Магчыма, гэты прысуд паслужыць урокам для іншых абавязаных бацькоў, якія спадзяюцца, што іх бясконца будуць пераконваць узяцца за розум. Аднак змяненні, унесеныя ў заканадаўства, дазваляюць прымяняць да іх і іншыя метады выхавання.

Ю. Кезік, намеснік пракурора раёна.