За неуважение к суду можно заплатить «кругленькую» сумму

Главное

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях  прадугледжвае адказнасць за непаважлівыя адносіны да суда. А такімі лічацца  непрыход чалавека  ў суд па вык-ліку без уважлівай прычыны, парушэнне парадку ў час судовага пасяджэння, іншыя дзеянні, за якія  можа быць накладзены штраф у памеры ад 8 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Летась нам не раз давялося прымяніць дадзеныя  законам меры да падсудных, сведкаў, з-за недысцыплінаванасці якіх зрываюцца судовыя пасяджэнні, а таксама да  “кліентаў” судавыканаўчых вытворчасцей. Так на 280 тысяч рублёў быў аштрафаваны жыхар Слабодкі, які, будучы даўжніком па крэдыце, не з’яўляўся ў суд. Яшчэ на 4 такіх празмерна “занятых” лю-дзей быў накладзены адміністрацыйны арышт рознай працягласці. Такая ж мера пакарання была прыменена і да 6 чалавек, якія не з’явіліся па выкліку да судавыканаўцы, спрабуючы такім чынам ухіліцца ад пагашэння самых розных даўгоў. Паколькі  расце колькасць злосных неплацельшчыкаў па крэдытах, пазыках, камунальных плацяжах, не жадаючых кампенсоўваць нанесены ўрон грамадзянам і прадпрыемствам, у  адміністрацыйны кодэкс унесена дапаўненне. Цяпер за ўхіленне без уважлівых прычын ад яўкі да судовага выканаўцы накладаецца штраф у памеры ад 6 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Ёсць над чым задумацца тым, хто не лічыцца з часам работнікаў судовых органаў.

Вольга Пракопчык, старшыня суда.