Как отменить доверенность на пользование автомобилем?

Спрашивайте-отвечаем
У свой час дала сыну даверанасць на распараджэнне аўтамабілем. Тэрмін яе дзеяння яшчэ не скончыўся, але я хацела б яе адмяніць. Як гэта зрабіць? Ганна П.Асоба, якая выдала даверанасць, можа ў любы час адмяніць яе. Для гэтага з пашпартам трэба звярнуцца ў натарыяльную кантору, у якой даверанасць была засведчана, і падаць адпаведную заяву. За засведчанне подпісу на ёй уносіцца дзяржпошліна і тарыф за тэхнічнае афармленне.Заява далучаецца да экземпляра даверанасці, якая захоўваецца ў справах натарыяльнай канторы. Аб адмене даверанасці натарыус робіць паметку ў рэестры  для рэгістрацыі натарыяльных дзеянняў і на экземпляры даверанасці. Пасля гэтага на вас кладзецца абавязак паведаміць сыну пра скасаванне даверанасці, а таксама апавясціць вядомых вам трэціх асоб, для прадстаўніцтва перад якімі давалася даверанасць, напрыклад, ДАІ.

Паколькі заява аб адмене даверанасці застаецца ў канторы, то ў пацвярджэнне факта яе адмены натарыус можа выдаць даведку са звесткамі, калі і якая даверанасць скасавана. Выдаецца яна бясплатна.

З. Стацэвіч, загадчыца натарыяльнай канторы.